• 18.11.2009 - 02:06 | Kiolk

      Назва прадстаўніка паўночнаамерыканскай арнітафауны: Belted Kingfisher (Ceryle alcyon) на беларускай мове гучыць як перапаясаны зімародак. Менавіта гэтая птушка была адзначаная і сфатаграфаваная 16.11.2009 на ўзбярэжжы Мар-Менор (Mar Menor) на поўдзень ад горада Лос-Алькасарэс, што ў Гішпаніі.

  • 17.11.2009 - 23:50 | Harrier

    Пад час васьмігадовага прэзідэнцтва Джорджа Буша-малодшага, ён змясціў 62 віды пад ахову Акта аб знікаючых відах (Endangered Species Act (ESA)),такім чынам у сярэднім атрымалася амаль 8 відаў штогод. І калі прыродаахоўныя арганізацыі прыводзіла ў шаленства павольнасць Буша ў той час, калі ў ЗША працягвалі знікаць многія віды раслін і жывёл, прэзідэнт Абама ў адносінах да аховы прыроды паводзіць сябе яшчэ павольней.

    Пад час 10 месяцаў свайго знаходжання на працоўным месцы ў офісе прэзідэнта, Абама занёс у спіс пад ахову ESA толькі адзін від: гавайскую расліну, папуляцыя якой зменшылася да некалькіх асобін. І хаця адміністрацыя Абамы вызначыла 249 відаў – кандыдатаў для аховы, адзіны від, які трапіў пад федэральную ахову – гэта амаль нічога.

  • 15.11.2009 - 23:45 | Harrier

       Пер’е аднаго з паўднёваамерыканскіх відаў птушак было знойдзена выконваючым спецыяльную функцыю рэзанатараў высокачастотных гукаў, дзякуючы якім птушкі прыцягваюць да сябе і сваёй тэрыторыі ўвагу партнёраў.
    Навукоўцы вывучалі гукі, якія выдае каральковы манакін (Machaeropterus deliciosus). Доўгі час думалі, што пер’я самца ўтвараюць проста барабанячы гук, аднак цяпер знайшлі, што спецыяльная будова пер’яў выкарыстоўваецца хутчэй для змены танальнасці гукаў.

  • 15.11.2009 - 21:03 | biot

       В очередной раз собрались члены Западно-Полесского регионального и Брестского областного отделений на семинаре, проводимом в рамках проекта «Сохраним природу вместе», финансируемого Программой малых грантов Глобального экологического фонда. Семинар проводился в Брестском районе на территории биосферного резервата «Прибужское Полесье» на берегу живописного и очень древнего озера Селяхи.

  • 14.11.2009 - 19:03 | Pandion

     7-8 ноября в д. Залесье Пружанского района на окраине одного из интереснейших низинных болот Беларуси - болота Дикое состоялся летник для активных отделений АПБ в рамках совместного проекта  АПБ со шведским орнитологическим обществом SOF и организацией SIDA. 




     

  • 13.11.2009 - 22:07 | Harrier

        Малады стэпавы арол, знойдзены параненым у Абу Дабі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты), быў вылечаны і атрымаў спадарожнікавы перадатчык, які дазволіў прасачыць яго наступныя зімовыя і вясновыя перамяшчэнні.
    Паранены малады арол быў змешчаны ў Сакаліны шпіталь Абу Дабі (Abu Dhabi Falcon Hospital) і пасля выздараўлення і рэабілітацыі быў выпушчаны ў прыроду ў студзені 2009г. ў Аль Эйн (Al Ain) у раёне Захер (Zakher) і праз увесь час з дапамогай спадарожнікавага перадатчыка адсочваўся Агенцыяй Навакольнага асяроддзя (Environment Agency – Abu Dhabi (EAD)).

  • 12.11.2009 - 11:44 | Harrier

        ТВП „Dolina Neru” знаходзіцца на тэрыторыі „Natura 2000” і ўваходзіць у комплекс прадоліны Варшаўска-Берлінскай. Гэта адно з чатырох месцаў гнездавання вяртлявай чаротаўкі на тэрыторыі Польшчы.
    Інвентарызацыі птушак на ТВП прысвечаны адмысловы артыкул у чарговым нумары часопіса „Woliera” (nr 5/2009).

  • 10.11.2009 - 00:58 | Harrier

        Доўгачаканае перапрацаванае і дапоўненае выданне знакамітага палявога вызначальніка птушак Collins Bird Guide, by Killian Mullarney, Lars Svensson, Dan Zetterström and Peter G Grant, чакаецца з друку ўжо на пры канцы лістапада.
    Новае выданне таўсцейшае папярэдняга на 10%, у ім 24 новых развароты і інфармацыя пра прыкладна 40 новых відаў птушак (галоўным чынам тых, статус якіх быў падняты з падвідаў да відаў). Грунтоўна была перапрацаваная інфармацыя пра вадаплаўных птушак, буравеснікаў, коўраў, сокалападобных, журавоў, вялікіх чаек, галубоў, туркавак, соваў, свірстуноў, драздоў, падкаменак, іншых дробных вераб’іных (warblers), валасяніц, грычуноў і амерыканскія віды вераб’іных. Для гэтых груп былі папраўлены мапы і малюнкі.

  • 09.11.2009 - 20:30 | Harrier

        Шведзкі праект “100 балот” (“100 Wetlands”) дасягнуў амаль палову свайго запланаванага выніку – аднавіць сто лясных балот і забалочаных месцаў да канца 2010 году. Шматлікія балоты па ўсёй Еўропе былі асушаныя, асабліва маштабна гэты працэс адбываўся ў мінулым стагоддзі. Ў Швецыі менш чым адна чацвёртая былых забалочаных тэрыторый захавалася ў больш-менш натуральным стане. У апошнія гады, аднак, адзначаны трэнд па аднаўленню асушаных тэрыторый.

  • 09.11.2009 - 02:04 | Kiolk

         Не за гарой ужо новы год - 2010. З гэтай нагоды праект BirdWatch.by вырашыў падрыхтаваць для ўсіх зарэгістраваных карыстальнікаў серыю календарыкаў на гэты год. Пры гэтым, для іх будуць выкарыстаны здымкі з галерэі сайта. Па добрай традыцыі, усе крыстальнікі сайта змогуць паўдзельнічаць у падрыхтоўцы  дадзенай серыі.

  • 06.11.2009 - 17:51 | Harrier

        Самыя першыя крокі былі зроблены ў рамках міжнароднага праекту, каб выратаваць самы рэдкі від качак у Свеце – крытычна пагражаемага мадагаскарскага нырка.
    На пры канцы 1990х гадоў гэты від качак пачалі лічыць зніклым, але ў 2006г. атрымалася іх “пераадкрыць”, і від адразу атрымаў статус крытычна пагражаемага. Ныркі адзанчаны толькі на адным вулканічным возеры на Мадагаскары.
    Раней у гэтым годзе камандзе даследчыкаў з Wildfowl & Wetlands Trust (WWT) і Durrell Wildlife Conservation trust удалося ўбачыць толькі шэсць самак гэтага віду.

  • 06.11.2009 - 00:16 | Harrier

        Новыя доказы былі знойдзены на тое, што марскі і снежны зуйкі – генетычна адрозніваюцца на столькі, што павінны лічыцца асобнымі відамі, не гледзячы на тое, што знешне вельмі падобныя.
    Навукоўцы з універсітэтаў Bath і Sheffield аналізавалі ДНК 166 птушак з дзвюх розных амерыканскіх папуляцый снежнага зуйка (Snowy Plover), чатырох эўразійскіх папуляцый марскога зуйка і адной афрыканскай блізкага віду – белагаловага зуйка (White-fronted Plover).

  • 03.11.2009 - 12:41 | Peregrinus

        Бразильские студенты устроили своеобразный "санаторий" для покалеченных и брошенных птиц, сообщает агентство Ассошиэйтед Пресс. Ветеринары-добровольцы обучают пернатых заново ориентироваться в дикой природе в бразильском зоопарке, который входит в состав музея Гоэлди - одного из старейших исследовательских институтов в данном регионе.

  • 01.11.2009 - 16:24 | Pandion

     Сення адбылося вяселле нашага сябра Сербуна Аляксандра з Панцялеевай Кацярынай.           

    Віншуем маладых! 

  • 29.10.2009 - 15:59 | Harrier

       Дакладныя маршруты міграцыі сокала Элеаноры (Falco eleonorae) сталі вядомыя толькі ў апошні час, калі выйшлі з друку два артыкулы, прысвечаныя даследаванням міграцыі і месцаў зімоўкі сакалоў з дапамогай спадарожнікавых перадатчыкаў.
       Від вядомы сваёй незвычайнай адаптацыяй да гнездавання пад час масавай міграцыі дробных вераб’іных птушак праз Міжземнамор’е, дзе сокалы і ўтвараюць вялікія гнездавыя калоніі на невялікіх скалістых астраўках.
    Сокал атрымаў сваю назву ў гонар Giudicessa Eleonora de Arborea (1350-1404), прынцэсы Сардыніі, якая змагалася за незалежнасць вострава ад Каралеўства Арагонa і, між іншым, падрыхтавала першыя ў Еўропе законы, якія мелі на мэце ахову драпежных птушак.