• 28.09.2016 - 21:16 | Harrier

    Ужо ў 15-ты раз Гродзенскае абласное аддзяленне ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" запрашае гарадзенцаў з любым узроўнем падрыхтоўкі, і асабліва сем’і з дзеткамі і падлеткамі, далучыцца да ПанЕўрапейскіх дзён назіранняў за птушкамі, якія ў апошнія гады адначасова адбываюцца ў 40 краінах нашага кантыненту.

  • 26.09.2016 - 22:26 | Harrier
    Навукоўцы сёлета ўпершыню назіралі за паспяховым гнездаваннем крычак-чэграваў (Hydroprogne caspia) на паўночна-заходнім узбярэжжы Аляскі. Гэта амаль 1600 км далей на поўнач, чым звычайна!
  • 21.09.2016 - 15:37 | Harrier
    Учора Сача Дэнч (Sacha Dench) з брытанскага Траста для водаплаўных птушак і водна-балотных угоддзяў (Wildfowl and Wetlands Trust (WWT)) узняла ў паветра свой летальны апарат – парашут з прапеллерам - над расійскай тундрай, каб разам з малымі лебедзямі (Cygnus columbianus) праляцець увесь іх шлях у 7 тысяч км на зімоўку ў Вялікабрытанію.
  • 20.09.2016 - 19:38 | Harrier

    Амаль камплетны шкілет маўрыкійскага дронта (Raphus cucullatus) – віда, які стаў іконай знікнення відаў па віне чалавека –неўзабаве трапіць на аўкцыён ўпершыню за сто гадоў.

  • 17.09.2016 - 13:35 | Harrier
    Другі прадстаўнік сямейства крумкачовых паказаў, што можа лоўка ашчупваць з дапамогай дубчыкаў інакш недаступныя для яго месцы ў пошуках ежы. Такім чынам, гавайская варона (Corvus hawaiiensis) далучылася да знакамітага новакаледонскага крумкача, які можа выкарыстоўваць паслядоўна нават да трох розных прыладаў каб дабрацца да схаванай ежы.
  • 11.09.2016 - 01:11 | Harrier
    Новае даследаванне, апублікаванае ў часопісе The Auk: Ornithological Advances паказала, што пералётныя птушкі вясной ляцяць хутчэй і прыкладваюць больш высілкаў каб вытрымліваць патрэбны курс, чым пад час міграцыі увосень. Так яны спяшаюцца хутчэй прыляцець на месцы гнездавання, каб мець магчымасць раней пачаць яго.
  • 10.09.2016 - 19:54 | Harrier
    Каманда брытанскіх навукоўцаў, якая вывучала сокалаў-падарожнікаў (Falco peregrinus) у розных месцах Вялікабрытаніі паказала, што паляванні гэтага віду ўначы дзякуючы гарадзкому асвятленню могуць стаць хутчэй правілам, чым выключэннем.
  • 06.09.2016 - 19:23 | Harrier
    Назву каманды-сёлетняга чэмпіёна і нават яе склад ведаюць многія – калі не ўсе – нашы чытачы. Аднак хацелася б больш даведацца пра гісторыю яе стварэння, стратэгію і тактыку сёлетняга выступлення і ўражанні ад цікавых сустрэч. Ну і пра планы каманды-чэмпіёна на будучыню. Усё гэта – ў інтэрв’ю з Ірынай Самусенка, якая “аддуваецца” за ўсю каманду “Rara Avis”:
  • 03.09.2016 - 21:19 | Harrier
    Віншуем усіх удзельнікаў і асабліва мінскую каманду  RARA AVIS (Рэдкая птушка - лац.) якая адзначыла 121 від птушак за 12 гадзін і стала чэмпіёнам ХІІІ  Адкрытага чэмпіянату па спартовай арніталогіі (Birdrace-2016) у наступным складзе: Максім Каласкоў (капітан), Ірына Самусенка, Дзьмітры і Данііл Жураўлёвы. Каманда стартавала на рыбгасе "Чырвоная слабада" у Салігорскім раёне і там правяла свае першыя гадзіны, зарэгістраваўшы больш за 80 відаў птушак толькі вакол адной вялікай рыбгасаўскай сажалкі!
  • 31.08.2016 - 00:28 | Harrier
    Сокал-падарожнік (Falco peregrinus) – адзін з самых касмапалітычных відаў птушак і сустракаецца на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды, а таксама на многіх вялікіх астравах. Акрамя гэтага, сокалы гняздуюць на скалах, на дрэвах у лясах, на зямлі ў тундры і на верхавых балотах, а таксама на разнастайных будынках у гарадах. Аднак як мінімум некаторыя сокалы-падарожнікі любяць падарожнічаць на вялікія адлегласці і часам у зусім нечаных кірунках.