Viasna-2024 2024

  • 21.05.2022 - 20:12 | Harrier

    Паводле высноваў першага еўрапейскага даследавання па ўздзеянню свінцовай паляўнічай амуніцыі на розныя віды драпежных птушак, свінцовы шрот у забітых і параненых паляўнічымі жывёлах, якія становяцца здабычай драпежнікаў, атручае іх. Таму памеры іх папуляцый на нашым кантыненце яўна меншыя, чым маглі б быць.

  • 06.05.2022 - 19:48 | Harrier
    Гэтай вясной адзначае сапраўдны юбілей самае працяглае навуковае даследаванне папуляцыі індывідуальна пазначаных дзікіх птушак. Дакладна 75 гадоў таму, 27 красавіка 1947 году, у заснаванай у лесе Wytham навукоўцамі з Оксфардзкага ўніверсітэту “прыроднай лабараторыі” вялікія сініцы адклалі сваё першае яйка. Так распачалася глыбокая і бесперапынная сувязь паміж той самай папуляцыяй сініц і пакаленнямі іх даследчыкаў.
  • 21.04.2022 - 19:49 | Harrier

    Штогод гракі (Corvus frugilegus) будуюць новыя, або значна папраўляюць свае  старыя гнёзды. Гэта патрабуе ад птушак часу і значных энергетычных затрат. У ідэале гракі павінны аптымізаваць час будаўніцтва да ўмоваў наваколля, асабліва надвор’я. Больш таго, іх біялогія размнажэння, уключна з часам пачатку будовы гнёздаў, ад якога шмат залежыць час вылуплення птушанят, павінна прыстасоўвацца да кліматычных зменаў. Але гэтай залежнасці камандзе польскіх арнітолагаў знайсці не атрымалася.

  • 15.04.2022 - 16:56 | Harrier
    Каманда даследчыкаў з нямецкіх універсітэтаў з Siegen і Marburg з дапамогай сучасных тэхналагічных прыладаў знайшла, што нават дарослыя чорныя свіргулі пад час знаходжання на гняздзе могуць упадаць у анабіёз каб зэканоміць энергію і не загінуць пад час халоднага надвор’я.
  • 05.04.2022 - 16:05 | Harrier
    Каманда даследчыкаў з Max Planck Institute for Ornithology (Германія) і California Polytechnic State University (ЗША) знайшла, што абарончыя паводзіны дарослых птушак, якія ў выпадку небяспекі для гнязда або птушанят дэманструюць драпежніку “злaманае крыло” і такім чынам адцягваюць яго ўвагу на сябе, распаўсюджаны нашмат шырэй сярод розных таксонаў, чым было прынята лічыць раней.
  • 31.03.2022 - 19:34 | Harrier
    Чарговае з серыі рэгулярных даследаванняў, якія распачаліся яшчэ ў 2005 годзе, паказала маштабы турызму і даходаў ад яго жыхарам вострава Isle of Mull (Шатландыя) дзякуючы цікавасці людзей да назіранняў за мясцовымі арланамі-белахвостамі.
  • 27.03.2022 - 09:29 | Harrier

    Дэлавэрская чайка (Larus delawarensis) – від птушак, які гняздуе ў Паўночнай Амерыцы і зімуе пераажна ў Цэнтральнай, у апошнія дзесяцігоддзі рэгулярна залятае ў Еўропу, а асобныя птушкі нават застаюцца тут на зімоўку. У нас былі невялікія спадзяванні, што ў бліжэйшыя гады магчымы залёт дэлавэрскай чайкі і ў Беларусь, але што ён адбудзецца ў такіх цікавых абставінах, пэўна, не думаў ніхто.

  • 26.03.2022 - 22:00 | Harrier

    Новае даследаванне паказала, што невялікія грызуны прыдумалі і паспяхова прымянялі тактыку па зменах у сваім асяроддзі так, каб птушкі, якія на іх палююць, не маглі падляцець да іх незаўважна.

  • 25.03.2022 - 22:21 | Harrier
    Нечаканыя вынікі атрымала каманда навукоўцаў з Фінляндыі, Швецыі і Вялікабрытаніі пад час сачэння за міграцыямі крычак-чэграваў з месцаў гнездавання на ўзбярэжжах Балтыкі на месцы зімоўкі ў Афрыку. Аказалася, што менавіта самцы адказныя за поспех першай міграцыі і зімоўкі птушанят, якія трымаюцца з імі ўвесь гэты час.
  • 24.03.2022 - 21:01 | Harrier
    Урбанізацыя і змены клімата – адны з самых значных і заўважных зменаў, якія адбываюцца з рэшткамі прыродных экасістэм па ўсяму Свету і непасрэдна звязаны з дзейнасцю чалавека. Экстрэмальныя праявы надвор’я ў апошнія дзесяцігоддзі адзначаюцца ўсё часцей і непазбежна ўздзеянічаюць на жывыя арганізмы. Аднак уздзеянне гарадзкога мікраклімату на папуляцыі дзікіх жывёл малавывучанае і часам атрыманыя навукоўцамі вынікі здаюцца парадаксальнымі.
  • 22.03.2022 - 10:23 | Harrier

    Не так даўно генетычнымі даследаваннямі атрымалася даказаць існаванне трох тыпаў самцоў у баталёнаў (Calidris pugnax) у залежнасці ад комплекса генаў (супергена). Раней гэтых самцоў адрознівалі толькі фенатыпічна і па розных паводзінах пад час такавання і спарвання з самкамі. Аднак як гэтыя адрозненні самцоў дакладна ўздзейнічаюць на самак, атрымалася паказаць толькі цяпер.

  • 18.03.2022 - 20:08 | Harrier
    Шведзка-амерыканская каманда навукоўцаў дзякуючы выкарыстанню сучасных геалакатараў змагла назіраць раней невядомыя асаблівасці начных палётаў у амерыканскіх чорных свіргулёў. Аказалася, што гэтыя птушкі пад час поўняў узнімаюцца на параўнальна вялікую вышыню і хутчэй за ўсё там ловяць насякомых.
  • 16.03.2022 - 23:41 | Harrier
    Новапацверджаны від птушак быў апісаны камандай французскіх навукоўцаў з Chizé Centre for Biological Studies (CNRS / La Rochelle University). Гэта трошкі большая за ластаўку і эндэмічная для Новай Каледоніі новакаледонская качурка, якую пачалі рэгулярна назіраць з 2008 г. Яе сучасная папуляцыя ацэньваецца ў межах ад 100 да 1000 пар, таму від можна лічыць знікаючым (endangered).
  • 13.03.2022 - 22:28 | Harrier

    Хаця аўстралійскія сарокі (Gymnorhina tibicen) добра вядомыя сваімі разумовымі здольнасцямі і складаным сацыяльным жыццём, навукоўцы не чакалі ад такога спрыту ў вызваленні ад прыладаў, якімі птушкі былі пазначаныя і што ў рэшце-рэшт яны сарвуць ім правядзенне навуковага даследавання.

  • 12.03.2022 - 17:17 | Harrier

    Дзякуючы глабальнаму пацяпленню мы становімся сведкамі ўсё большай колькасці рэгістрацый раней цалкам пералётных відаў птушак, якія застаюцца зімаваць у Еўропе замест доўгіх і небяспечных пералётаў на месцы зімоўкі ў іншыя кліматычныя зоны ў Афрыку ці Азію.