Viasna-2024 2024

  • 08.03.2022 - 09:48 | Harrier

    Для самак жоўтагорлых пявуноў (Geothlypis trichas) прыгажосць самцоў не толькі суб’ектыўная і візуальная катэгорыя, таму што як мінімум некаторыя знешнія рысы афарбоўкі апошніх з’яўляюцца сігналамі выдатных фізічных якасцяў патэнцыйных партнёраў, якія замацаваныя генетычна.

  • 04.03.2022 - 23:56 | Harrier
    Малады арлан-белахвост, які быў пазначаны спадарожнікавым GPS-перадатчыкам у рамах праграмы маніторынгу віда ў Нідэрландах, нядаўна стаў чарговай ахвярай сутыкнення з лапасцямі ветранога генератара ў правінцыі Flevoland.
  • 03.03.2022 - 17:07 | Harrier

    Хаця змены клімату, без сумнення, ўздзейнічаюць і на шчыльнасць распаўсюджвання, і на агульную колькасць, і на арэал як мінімум некаторых відаў птушак Паўночнага паўшар’я, аднак гэтае ўздзеянне праяўляецца па-рознаму і часам прыводзіць да, здавалася б, парадаксальных вынікаў. Каманда польскіх навукоўцаў ў сваім нядаўна апублікаваным артыкуле разглядае гэта на прыкладзе вялікага савука (Mergus merganser merganser).

  • 02.03.2022 - 20:52 | Harrier
    Дзякуючы выкарыстанню сучасных GPS лоджэраў, камандзе даследчыкаў атрымалася прасачыць не толькі трасы міграцыі і даведацца пра месцы зімоўкі совак-сплюшак з поўдня Гішпаніі, але таксама атрымаць дадзеныя пра перамяшчэнні птушак на працягу ўсяго гадавога цыкла віду.
  • 13.02.2022 - 10:56 | Harrier

    Яшчэ ў апошнія дні студзеня на самым захадзе Беларусі былі адзначаны першыя птушкі-мігранты: 30.01 Дзьмітры Шыманчук назіраў у Свіслацкім раёне чародкі гусей, якіх, на жаль, не вызначыў да віда. І вось з пачатку лютага колькасць паведамленняў пра вясновую міграцыю паступова расце і разам з цёплым і сонечным надвор’ем колькасць і разнастайнасць мігрантаў будзе толькі павялічвацца.

  • 06.02.2022 - 23:44 | Harrier
    Стварэнне запасаў ежы для пазнейшага яе выкарыстання – важная адаптацыя для таго, каб выжыць ва ўмовах нестабільных харчовых рэcурсаў. Птушкі рознага ўзросту і полу могуць дэманстраваць адрозненні ў запасах ежы з-за розніцы ў досведзе, асабістых здольнасцях, якасці тэрыторыі якую яны займаюць або з-за рознай жыццёвай стратэгіі. Аднак падобныя адрозненні ў прыродных умовах цяжка адсочваць, тым больш, калі ўмовы наваколля змяняюцца.
  • 02.02.2022 - 01:23 | Harrier
    Яшчэ на прыканцы мінулага стагоддзя шэрыя жураўлі з Еўропы не зімавалі бліжэй за краіны Міжземнаморскага басейну. Але ў апошнія некалькі гадоў адбываюцца заўважныя змены ў міграцыйных паводзінах віда і ўсё больш польскіх жураўлёў скарачаюць адлегласць міграцыі і многія застаюцца на зімоўку ўсё бліжэй да месцаў гнездавання: у Польшчы і Германіі.
  • 28.01.2022 - 19:52 | Harrier

    Новакаледонскія крумкачы (Corvus moneduloides) дзякуючы назіранням у прыродзе і эксперыментам у лабараторных умовах добра вядомыя не толькі выкарыстаннем да трох прыладаў для здабывання ежы за адзін раз, але і тым, што самастойна іх ствараюць. У прыродзе гэта дазваляе ім даставаць лічынак насякомых з тых месцаў, куды яны не могуць дабрацца толькі з дапамогай дзюбы.

  • 26.01.2022 - 23:26 | Harrier

    Сёлета з’езд АПБ адбудзецца он-лайн у суботу 5 лютага, праз платформу Zoom. Удзельнічаць у з’ездзе змогуць толькі сябры АПБ, якія аплацілі сяброўскую складку за 2021 ці (і) 2022 год. Усе сябры АПБ атрымаюць неабходныя для азнаямлення справаздачы загадзя.

  • 26.01.2022 - 01:02 | Harrier

    На захад ад Беларусі перад мадэрнізацыяй будынкаў (рамонтам, уцяпленнем і іншымі дзеяннямі, якія змяняюць доступ птушак да гнездавых ніш) інвестар ці будучы выканаўца прац павінен аплаціць працу арнітолага. Апошні ў гнездавы сезон вызначае віды і колькасць пар, якія выкарыстоўваюць розныя гнездавыя нішы ў будынку. Пасля правядзення рэнавацыі, існуе абавязак размясціць адпаведную колькасць штучных гнёздаў адпаведнага тыпу, каб кампенсаваць птушкам страчаные месцы гнездавання. Аднак наколькі гэтая ‘замена’ дзейнічае?

  • 21.01.2022 - 23:51 | Harrier
    Міжнародная каманда даследчыкаў паказала, што ў пярэстых валасяніц бацькоўства па-за парай прыводзіць да кааперацыі паміж самцамі, якія маюць сваіх патомкаў у тым самым гняздзе і пад час яго абароны ад драпежнікаў, і пад час іх выкармлівання.
  • 19.01.2022 - 15:39 | Harrier

    Бёрдэрка з поўдня Тэхасу змагла абнавіць рэкорд Вялікага году (Big year) і адзначыла найбольшую як дагэтуль колькасць відаў птушак у 48 штатах ЗША (без Аляскі і Гаваяў) на працягу мінулага каляндарнага году.

  • 18.01.2022 - 21:12 | Harrier

    Шматузроўневыя грамады (Multilevel societies (MLSs)), у якіх розныя сацыяльныя ўзроўні іерархічна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, лічацца самымі складанымі сацыяльнымі структурамі сярод жывёл. Хаця яны былі апісаны галоўным чынам для млекакормячых, у апошнія гады з’яўляюцца сведчанні таго, што яны яўна шырэй, чым яшчэ нядаўна меркавалася, распаўсюджаны і сярод птушак.

  • 13.01.2022 - 22:23 | Harrier

    Міжнародная каманда навукоўцаў з Канады, ЗША, Нідэрландаў і Германіі параўнала разнастайнасць птушак на сельскагаспадарчых землях з аднолькава інтэнсіўным вядзеннем гаспадаркі, але рознымі памерамі палеткаў. Для гэтага была выбрана заходняя і ўсходняя часткі Германіі, якія пасля аб’яднання ў адну краіну застаюцца выдатным палігонам для параўнання.

  • 05.01.2022 - 01:56 | Harrier

    Першыя агульнанацыянальныя зімовыя ўлікі шэрых жураўлёў (Grus grus) у Гішпаніі, якія скончыліся напярэдадні новага году ў снежні, далі агульную лічбу ў 258.358 асобін.