Viasna-2024


  • 22.05.2023 - 14:27 | Harrier
    ТАА «Дзікая прырода» запрашае ў суботу, 27.05.2023 г., цікава, карысна, ды яшчэ ў атмасферы спаборніцтва правесці час у назіраннях птушак. Для гэтага самастойна або ў камандзе з двух чалавек трэба не толькі з 6 да 12.00 сфатаграфаваць як мага больш відаў птушак у прыродзе, але і правільна вызначыць іх на сваіх фотаздымках.
  • 19.05.2023 - 22:09 | Harrier
    У пазамінулую суботу, 6 мая, адбыўся чарговы агульнанямецкі Birdrace. Я удзельнічаў у гэтым мерапрыемстве ўжо другі год запар. Напэўна нашым чытачам, а асабліва тым, хто цікавіцца ці ўдзельнічае ў беларускім Birdrace, будзе цікава даведацца як гэта выглядае ў Германіі. На жаль, пра мінулагодні досьвед удзелу ў гэтым цікавым мерапрыемстве распавесці не атрымалася, таму выпраўляюся цяпер.
  • 18.05.2023 - 01:20 | Harrier
    Вялікая каманда навукоўцаў з розных краін Еўропы вызначыла, што галоўнай прычынай змяншэння папуляцый птушак у Еўропе ў апошнія дзесяцігоддзі, сярод многіх іншых, з’яўляецца інтэнсіўнае выкарыстанне пестыцыдаў і гербіцыдаў ў сельскай гаспадарцы.
  • 07.05.2023 - 19:41 | Harrier
    Доўгатэрміновае даследаванне бурагаловых сініц у Фінляндыі паказала, што сучасны і неадпаведны захаванню старых і дуплістых дрэваў менэджмент лясоў з’яўляецца галоўным фактарам змяншэння колькасці віда ў краіне.
  • 26.04.2023 - 16:08 | Harrier
    Хануманаў зуёк, які атрымаў сваю назву ў гонар аднаго з індуісцкіх багоў – Ханумана (Hanuman), пасля дэталёвых даследаванняў, ізноў атрымаў відавы статус. Амаль 90 апошніх гадоў хануманаў зуёк лічыўся падвідам марскога. Зараз навукоўцы мяркуюць, што адноўлены відавы статус дапаможа лепш ахоўвываць птушак і іх месцапражыванні.
  • 25.04.2023 - 19:55 | Harrier
    Каманда навукоўцаў з University of Massachusetts Amherst (ЗША) нядаўна зрабіла нечаканае адкрыццё дзякуючы выкарыстанню аэрадынамічнай трубы. Аказалася, што пад час сезонных міграцый птушкі выкарыстоўваюць як крыніцу энергіі не толькі вялікую колькасць тлушчоў, але і бялкоў.
  • 08.04.2023 - 21:32 | Harrier
    Каляровае кальцаванне скопаў пачалося ў Вялікабрытаніі параўнальна даўно. А калі больш дакладна – з вяртання віда на гнездаванне ў Шатландыю, а гэта значыць з канца 1960-х. Атрыманыя з дапамогай гэтага метада дадзеныя атрымаліся вельмі каштоўнымі і па працягласці жыцця, і па адлегласці разлёта скопаў ад месца нараджэння для гнездавання і, асабліва, для лепшага разумення міграцыі віда.
  • 06.04.2023 - 14:35 | Homsa
    Калі вы любіце дзікую прыроду і хочаце даведацца пра яе больш на закрытых лекцыях ад экспертаў, бясплатна ўдзельнічаць у нацыянальных чэмпіянатах па фотабёрдынгу, атрымліваць зніжкі на экскурсіі, выданні і платныя анлайн-курсы ТАА «Дзікая прырода», далучайцеся да “Дзікага клуба”!
  • 30.03.2023 - 16:13 | Harrier

    Амаль усе віды жывёл маюць ворагаў – драпежнікаў, якія могуць пагражаць іх жыццю, але часам яны робяць памылкі ў сытуацыях, калі насамрэч рэальнай небяспекі ад драпежнікаў няма. І птушкі не ёсць выключэннем.

  • 13.03.2023 - 19:05 | Harrier

    Новае даследаванне шведзка-нямецкай каманды навукоўцаў дазваляе лепш зразумець неабходнасць адпачынку птушак пад час сезонных міграцый. Аказалася, што яны выкарыстоўваюць адпачынак не толькі для аднаўлення энергіі, але і каб адпаведным чынам узмацніць сваю імунную сістэму.

  • 10.03.2023 - 16:48 | Harrier
    Яшчэ нядаўна кароткадзюбыя гуменніцы гнездавалі толькі на ўсходзе Грэнландыі, на Ісландыі і на Svalbard’е, а зімавалі ў Вялікабрытаніі і на ўзбярэжжы Паўночнага мора (у Бельгіі, Нідэрландах, Германіі і Даніі). Аднак за параўнальна непрацяглы час частка віда не толькі стварыла новую гняздуючую папуляцыю ў расійскай Арктыцы, але і новую трасу міграцыі да гэтых новых месцаў гнездавання.
  • 04.03.2023 - 22:25 | Harrier

    З пачаткам нашага стагоддзя апасенні наконт таго, што від увогуле знік, з кожным годам павялічваліся - апошнім пацверджаным назіраннем тусклай тэтракі (Xanthomixis tenebrosa) была рэгістрацыя ў 1999 годзе. Гэтую эндэмічную для Мадагаскара птушку апісаў амаль сто год таму (у 1925-м) знакаміты нямецкі арнітолаг Erwin Friedrich Theodor Stresemann (1889-1972) і вось цяпер яна фактычна была пераадкрыта.

  • 03.03.2023 - 22:27 | Harrier

    Змены клімату больш ці менш значна ўздзейнічаюць на большасць відаў-мігрантаў, між іншым на іх размяшчэнне ў гнездавы і пазагнездавы сезоны, адлегласці і маршруты сезонных міграцый, а таксама на феналогію. Каманда латвійскіх даследчыкаў вырашыла больш дакладна апісаць змены ў вясновай феналогіі прылётаў звычайнага шпака (Sturnus vulgaris), кароткадыстанцыйнага мігранта для краін паўночна-усходняй часткі Еўропы, у сувязі са зменамі ў надыходзе метэаралагічнай вясны за апошняе стагоддзе.

  • 28.02.2023 - 21:08 | Harrier
    Параўнальна значныя змены ў складзе здабычы сокалаў-падарожнікаў, якія былі адзначаныя пад час каранціна, уведзенага ў Вялікабрытаніі з-за эпідэміі COVID-19, узнялі пытанне пра ўздзеянне паводзін людзей на важныя бакі жыцця дзікіх драпежнікаў, якія жывуць у нашых гарадах.
  • 27.02.2023 - 20:55 | Harrier

    Усе сучасныя віды птушак, здольныя да палёту, маюць спецыяльную структуру на крыле, якая называецца propatagium і без якой іх палёт немагчымы. Узнікненне гэтай структуры доўгі час заставалася загадкай, ажно група японскіх даследчыкаў дзякуючы ўскосным доказам і статыстычным метадам змагла паказаць, што яна ўзнікла яшчэ ў дыназаўраў-тэрапод.