Вясна ляціць - 2019

 

  • 15.05.2010 - 00:30 | Harrier

    Пад час свайго штодзённага назірання за парай лебедзяў-шыпуноў (Cygnus olor) на канале Neath (Уэлс, Вялікабрытанія), фатограф анімаліст Майк Дэвіс (Mike Davies) зрабіў незвычайны фотаздымак.
    Пад час таго, як самка наседжвала кладку з 8 яек, самец лебедзя злапаў і праглынуў вялікага вугра!
    Гэта, напэўна, першaя рэгістрацыя паспяховай рыбалкі віду на такую вялікую рыбу не толькі ў Вялікабрытаніі, але і ўвогуле.

  • 14.05.2010 - 23:20 | Harrier

    Самка качкі-крыжанкі (Anas platyrhynchos) за некалькі дзён стала самай знакамітай птушкай у Польшчы. А ўся справа ў тым, што яна зрабіла сваё гняздо ўсяго ў 100 м ад пляцоўкі будоўлі аўтастрады A1 у раёне в. Żor. Акрамя сапраўднай славы, якую ёй забяспечылі СМІ, цяжка знайсці гняздо, якое мела б лепшую ахову.

  • 13.05.2010 - 21:28 | Harrier

    У якасці падарунка ўсім арнітолагам і бёдуотчарам да 100га юбілею часопіса British Birds кампанія BirdGuides Ltd і часопіс British Birds падрыхтавалі інтэрактыўны дыск British Birds interactive on DVD-ROM.
    Каб ажыццявіць гэтае ўнікальнае выданне, былі алічбаваныя і пераведзеныя ў фармат pdf усе нумары часопіса з 1907 па 2007 гады. Акрамя 40 тысяч старонак тэксту, дыск утрымлівае таксама тысячы фотаздымкаў і малюнкаў.

  • 11.05.2010 - 21:14 | Harrier

    Сельскагаспадарчыя фермы, якія не выкарыстоўваюць хімічныя ўгнаенні і сродкі барацьбы з пустазеллем і насякомымі (оrganic farms), могуць аказацца не такімі карыснымі для дзікай прыроды і з меншай колькасцю плюсоў для птушак, пчолаў, чмялёў і матылёў, чым думалі дагэтуль.
     Вынікі новага даследавання, апублікаваныя ў часопісе Ecology Letters, якое параўноўвала арганічныя і традыцыйныя сельскія гаспадарствы, паказваюць, што карысць ад першых для дзікай прыроды і павелічэння біяразнастайнасці на шмат меншая, чым меркавалася.

  • 11.05.2010 - 12:36 | Harrier

    Як доўга могуць жыць дзікія птушкі розных відаў? На жаль, такія дадзеныя вельмі рэдка атрымліваецца атрымаць арнітолагам, амаль заўсёды – дзякуючы кальцаванню.
    У пачатку красавіка ў вёсцы Provodov (Усходняя Чэхія) з’явіўся белы бусел (Ciconia ciconia), на якім мясцовыя жыхары ўбачылі металічнае кальцо.

  • 07.05.2010 - 01:42 | Harrier

    Адны з найбольш папулярных у апошнія гады аб’екты вывучэння інтэлектуальных здольнасцяў сярод жывёл – крумкачы з Новай Каледоніі (Corvus moneduloides) - зноў здзівілі навукоўцаў.
    Даследчыкі з універсітэту Окланда (Новая Зеландыя) на свае вочы ўбачылі, што гэтыя птушкі здольныя карыстацца трыма рознымі прыладамі для таго, каб дастаць схаваную ад іх ежу.

  • 05.05.2010 - 23:53 | Harrier

    Дакладна год таму наш сайт стаў афіцыйна карыстацца сваёй назвай – www.birdwatch.by
    Цяпер мы можам цвёрда сцвярджаць: у нас ёсць месца для самавыяўлення ўсім, хто любіць птушак і хоча даведацца пра іх больш, а таксама расказаць пра гэтае сваё захапленне іншым. Мы робім гэты сайт усе разам, і кожны можа знайсці адпаведна са сваім вольным часам, ведамі і здольнасцямі кавалак працы, які зробіць наш сайт яшчэ лепшым.

  • 02.05.2010 - 19:54 | biot

    30 апреля и 1 мая 2010 г. в г.Турове прошла рабочая встреча в рамках проекта “Создание сети хранителей ТВП”. В мероприятии принимали участие региональные координаторы проекта Олег Кальченко (“Болото Званец”), Анатолий Нефидович (“Средняя Припять”), Алла Кальченко (Западно-Полесское региональное отделение АПБ), координатор проекта Ольга Лукшиц.

  • 30.04.2010 - 12:08 | Harrier

        Напачатку красавіка адна з двух марадунак з помніка, які знаходзіцца пад гатэлем у Тураве, папросту знікла.
    Марадунка (Xenus cynereus) – вельмі адметны і рэдкі ў нашай краіне від кулікоў з трошкі загнутай да гары дзюбай. Менавіта марадунка – адзін з тых відаў птушак, які адмыслова прыязжаюць паглядзець у Беларусі практычна ўсе замежныя бёдуотчары.

  • 30.04.2010 - 01:52 | Harrier

    Впервые в Беларуси 24 часа в сутки можно подсматривать за гнездом сокола-пустельги, которое находится на многоэтажном доме в Бресте! Благодаря успешному взаимодействию организации “Ахова птушак Бацькаўшчыны” со многими людьми и организациями в Беларуси, Швеции и Польше в марте были установлены веб-камеры на двух гнездах сокола-пустельги.

  • 29.04.2010 - 14:48 | Harrier

        Адзін з самых таленавітых і працавітых фатографаў, які выстаўляе свае здымкі і трапныя назіранні за птушкамі на нашым сайце – Дзьмітры Якубовіч з Гродна – дачакаўся міжнароднага прызнання свайго таленту. У мінулыя гады яго здымкі з’явіліся не толькі на вокладцы часопіса АПБ “Птушкі і мы” і ў іншых выданнях нашай арганізацыі, але і ў расейскіх выданнях: “Красной книге Московской области” (2008) і “Атласе-определителе “Птицы Европейской части России” (2009).

  • 27.04.2010 - 19:01 | Harrier

    Дакладна 11 месяцаў таму – 27 мая 2009 году - мы далучыліся да агульнасвятовай сістэмы вызначэння рэйтынгу сайту па яго наведвальнасці, якая тады называлася TOP 500 Birding Websites. Праз рэзкае павелічэнне сайтаў, якія вызначаюць на ім свой рэйтынг, праз нейкі час сайт змяніў сваю назву на ТОП 1000.
    Аднак засталася нязменнай сістэма вызначэння рэйтынгу: месца вызначаецца сярэдняй наведвальнасцю, якая вызначаецца штодзень, штотыдзень, штомесяц і штогод.
    Пачалі мы сваё падарожжа ўверх з 960 месца (Мы далучыліся да TOP 500 Birding Websites), праз тры дні былі ўжо Мы сярод 500 лепшых уэб-пляцовак, прысвечаных назіранням птушак!

    Аднак значна лепшыя рэйтынгі чакалі да пачатку гэтага году, калі дзякуючы здымкам свістуна, які аказаўся горным, мы змаглі перакрочыць рубеж першай сотні самых папулярных сайтаў.

  • 27.04.2010 - 18:00 | Harrier

        В Бресте продолжается акция для школьников. Как уже было отмечено раньше (Школьникам Бреста – про пустельгу), первая презентация про Птицу 2010 года была показана в СШ №12. Приняв во внимание некоторые недочеты 1-ой презентации, плюс некоторые фотографии и советы Марины Демешко, я доделал презентацию. Думаю, она получилась максимально доступной, поучительной и интересной для школьников. Плюс к презентации я всегда в конце показывал собственноручно смонтажированный фильмик про пустельгу. Сюда вошли видеоролики, снятые web-камерой в гнезде сокола.

  • 27.04.2010 - 13:15 | Harrier

    У два першых травеньскіх дня ў старажытным палескім горадзе Тураве адбудзецца Фестываль птушак.
    Ініцыятарам мерапрыемства выступіла грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ), суарганізатарамі з’яўляюцца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Праграма развіцця ААН у Беларусі, Праграма малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду, Праект ГЭФ/ПРААН па Палессю, Жыткавіцкі райвыканкам.

  • 26.04.2010 - 21:57 | Harrier

    Новае даследаванне паказала, што без тэрміновай дапамогі і дзеянняў па выратаванні аднаго з самых малалікіх відаў папугаяў, ён знікне на працягу пяці наступных гадоў.
    Аранжавапузы папугай (Neophema chrysogaster) атрымаў статус “крытычна пагражаемага” ў 2006 годзе. Яго агульная папуляцыя налічвае менш, чым 200 птушак. Птушкі гняздуюць толькі на востраве Тасманія, і ляцяць праз праліў Bass зімаваць у паўднёвую Аўстралію.  Міністр аховы навакольнага асяроддзя Аўстраліі Пітэр Гарэт (Peter Garrett) абвясціў, што Ўрад выдзяляе 260 тысяч $, каб прафінансаваць самыя тэрміновыя дзеянні, вызначаныя для выратавання папугаяў. Для гэтага быў складзены 18ці месячны План дзеянняў, каб падвысіць шанцы віду.