• 13.02.2010 - 21:55 | Harrier

        Новае даследаванне сведчыць, што абрысы крыла птушак могуць змяняцца з часам як адказ на змены ў наваколлі, асабліва на фрагментацыю лясных біятопаў. Андрэ Дэсрашэрс (André Desrochers) з Цэнтру лясных даследаванняў універсітэту Ляваля ў Квэбэку (Laval University, Quebec) знайшоў, што пад час таго, як за мінулае стагоддзе вялізарныя барэальныя лясы Канады шмат дзе былі высечаныя, птушкі, якія жывуць у спелым лесе, змянілі форму крыла на больш завостраную на канцах. 

  • 11.02.2010 - 16:52 | Harrier

        Hавукоўцы ўпершыню атрымалі доказы, што совы здольныя забіць ляніўца. Яны знайшлі цела трохпалага ляніўца, які меў радыё-ашыйнік і смяротныя пашкоджанні. Апошнія паказалі, што яго забіла акуляравая сава, якая і з’ела частку яго ўнутраных органаў.  Незвычайнае ў гэтым выпадку тое, што акуляравыя совы нашмат меншыя за ляніўцаў. Першыя маюць усяго 45 см даўжыні і важаць каля 1,25 кг, тады як ляніўцы гэтага віду даўжэйшыя мінімум удвая і важаць прыкладна ў 4 разы больш.

  • 09.02.2010 - 23:51 | Harrier

        На інтэрнет-старонцы Польскага таварыства аховы птушак (Polskiego Towarzystwa Ochrony Ptaków (PTOP)) цяпер можна азнаёміцца з дэталёвай справаздачай, якая падсумоўвае цікавыя авіфауністычныя вынікі за 2008 год з Паўночнага Падлясся – рэгіёну Польшчы, які непасрэдна мяжуе з Заходняй Беларуссю.

  • 08.02.2010 - 23:52 | Kiolk

         Пабачыў свет чарговы падвойны нумар "Кабца" (Інфармацыйны бюлетэнь Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ). Так сталася, што з выхаду мінулага нумара мінуў амаль год, таму на 12 старонках бюлетэня знайшлі сваё адлюстраванне важныя падзеі з жыцця адзялення за апошні год.

  • 07.02.2010 - 18:32 | Harrier

        Гродзенскае абласное аддзяленне грамадcкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) запрашае ўсіх, хто любіць назіраць, вывучаць і ахоўваць птушак на сваю чарговую штогадовую канферэнцыю “Мы і птушкі”. Канферэнцыя адбудзецца ў суботу-нядзелю  20 і 21 лютага 2010 года ў Гродна.

  • 06.02.2010 - 12:35 | Harrier

        Хутка будзе амаль два гады, як 10 красавіка 2008 году адбыўся першы ўзлом афіцыйнага сайту АПБ www.ptushki.org , пасля чаго да гэтага часу там абнаўляліся практычна толькі навіны, абвесткі і працаваў форум.
    І вось, нарэшце, цяпер кожны можа пакінуць свае заўвагі і прапановы пра тое, што пакуль атрымалася зрабіць з абнаўленнем афіцыйнага сайту, які пакуль знаходзіцца тут: www.new.ptushki.org

  • 05.02.2010 - 00:49 | Harrier

        Сайт BirdGuides (www.birdguides.com) абвесціў пераможцу і прызёраў свайго он-лайнавага фотаконкурсу за мінулы год. Сярод амаль 40 тысяч фотаздымкаў, размешчаных у Галерэі сайту, лепшым быў прызнаны здымак Рычарда Бэдфорда (Richard Bedford (www.richardbedford.co.uk), на якім паміж сабой  бьюцца самцы бажана.
    Выбар Фота году рабіўся адмыслова сабраным журы, але сярод найлепшых здымкаў тыдня Photo of the Week, якіх было 52, і за якія галасавалі наведвальнікі сайту.

  • 04.02.2010 - 00:57 | Harrier

        Урад Італіі пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Сільвіа Берлусконі плануе значна павялічыць працягласць паляўнічага сезону ў гэтай краіне. Пасля пераабрання ў 2008 годзе, урад ужо рабіў неаднаразовыя спробы змяніць заканадаўства на карысць паляўнічаму лобі. Што раз мы былі здольныя стрымаць такія спробы дзякуючы маштабнай падтрымцы італьянцаў і еўрапейцаў з іншых краін.

  • 30.01.2010 - 22:20 | Harrier

        Навукоўцы пацвердзілі, што верабей з салёнаводных балот у штаце Канектыкут мае найбольшую, вядомую сярод птушак, долю спарванняў з рознымі партнёрамі. Даследчыкі знайшлі, што 95% самак спарваліся больш чым з адным самцом на працягу кожнага гнездавога перыяду.

  • 27.01.2010 - 01:06 | Harrier

        Пара малых лебедзяў вярнулася на сваю пастаянную зімоўку ў Брытаніі з новымі партнёрамі, што моцна здзівіла даследчыкаў, якія за імі назіраюць. Такі “развод” – вельмі рэдкая з’ява для гэтага віду.
    Малыя лебедзі знакамітыя сваёй монагамнасцю і звычайна сфармаваныя пары застаюцца з тымі ж партнёрамі на працягу ўсяго жыцця.  

  • 26.01.2010 - 16:05 | Kiolk

          Цікавага свірстуна давялося нам назіраць ў выходныя на ачышчальных сажалка "Азота", што каля вёскі Беражаны. Ён трымаўся на ўскрайку самай цёплай сажалкі. Пры набліжэнні да яго, пералятаў далей. Пара, якая падымалася ад сажалкі перашкаджала добра яго разгледзець. Дык хто ж гэты зімуючы свіртсун? У нас адразу пачалі з'яўляцца варыянты і адным з іх стаў скальны свірстун (Anthus petrosus), які раней не адзначаўся ў Беларусі.

  • 23.01.2010 - 01:34 | Harrier

        У гісторыі польскай орніталогіі цяжка знайсці больш выбітную асабовасць, чым орнітолаг-самавук Уладзіслаў Тачаноўскі (Władysław Taczanowski), які жыў у XIX ст... Ён дачакаўся прызнання не толькі ў Польшчы, але і за мяжой. Пра гэта сведчаць навуковыя лацінскія назвы шматлікіх відаў птушак, галоўным чынам паўднёваамерыканскіх. Дзякуючы Малапольскаму орніталагічнаму таварыству (Małopolskiemu Towarzystwu Ornitologicznemu) цяпер кожны можа азнаёміцца са старонкамі самай вядомай кнігі гэтага навукоўцы.

  • 22.01.2010 - 13:22 | Harrier

    Семінар з удзелам прадстаўнікоў Шведзкага орніталагічнага таварыства SOF адбудзецца ў Мінску, ў нядзелю 31.01.2010, з 10 да 16.00 у будынку Рэспубліканскага экалагічнага цэнтру дзяцей і юнацтва (РЭЦДзЮ), ў якім на пярэдадні ў суботу будзе адбывацца з’езд АПБ.
    Такім чынам, удзельнікі семінару – студэнты, магістранты і аспіранты-сябры АПБ змогуць паўдзельнічаць і ў з’ездзе арганізацыі (яго падрабязная праграма і мапа са схемай як трапіць у будынак, тут: 30 студзеня – чарговы з’езд АПБ).
    Праезд да Мінску і назад, абед у суботу, а таксама сняданак і абед у нядзелю і начлег у гатэлі РЭЦДзЮ з суботы на нядзелю будуць аплачаны арганізатарамі.
    Пад час семінару плануецца абмеркаваць карысці і крытэры стварэння студэнцкіх груп АПБ у розных гарадах і ВНУ Беларусі, магчымае супрацоўніцтва з Моладзевым камітэтам Шведзкага орніталагічнага таварыства SOF, магчымасці рэалізацыі міні-праектаў студэнцкіх груп АПБ у 2010 годзе і першаснае планаванне дзейнасці, а таксама сумеснае правядзенне мерапрыемстваў па назіранням і вывучэнню птушак студэнтаў з розных гарадоў і ВНУ.

  • 21.01.2010 - 00:47 | Harrier

         Еўрапейскія птушкі, ў тым ліку і з Беларусі, штогод мігрыруюць на свае зімоўкі ў Афрыку  восенню, пралятаючы тысячы кіламетраў. Вясною яны вяртаюцца ў Еўропу, каб гнездаваць і размнажацца тут. Пад час сваіх і так дастаткова цяжкіх і небяспечных падарожжаў многія з іх апынаюцца ў дадатковай небяспецы, бо ляцяць праз Мальту, дзе іх – любыя віды! - паводле старажытнай традыцыі хочуць “проста падстрэліць” мясцовыя жыхары.

  • 20.01.2010 - 14:53 | Kiolk

          Такая магчымасць з'явілася ва ўладальнікаў асабістай старонкі на дадзеным рэсурсе. Мікраблог сайта знаходзіцца па адрасу http://twitter.com/BirdwatchBy. У ім будуць адлюстроўвацца апошнія навіны і назіранні, якія з'яўляюцца на сайце.