• 28.09.2009 - 13:25 | Harrier

       Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 29 верасня 2009 г. выпускае ў абарачэнне памятныя манеты серыi «Птушка года»«Шэрая гусь»:
    срэбную — намiналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 32,00 мм;
    медна нiкелевую — намiналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.
    Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

  • 27.09.2009 - 00:16 | Harrier

       Менавіта ў першую суботу і нядзелю кастрычніка штогод адбываюцца самыя вялікія і масавыя назіранні птушак на нашым кантыненце, якія арганізуюць партнёрскія арганізацыі BirdLife.

       У больш чым 30 краінах па ўсёй Еўропе будуць праведзены розныя мерапрыемствы – ад “простых” экскурсій на птушак, да дэманстрацыі як іх кальцуюць. Большасць арганізацый-партнёраў BirdLife будзе таксама збіраць звесткі пра віды і іх колькасць, якія будуць адзначаны пад час назіранняў на працягу гэтых дзвюх дзён. Вынікі для ўсяго кантыненту будзе збіраць галандзкая арганізацыя VBN (BirdLife у Нідэрландах), яны будуць абнародаваны ўжо ў панядзелак.

  • 25.09.2009 - 20:20 | Kiolk

         Польскі Птушыны Партал BirdWatching.PL сардэчна запрашае на фатаграфічна-бёдуочарскі ХІV ПППікнік “Восень у даліне Baryczy”, які адбудзецца 5-8 лістапада 2009г. w Grabownicy k. Milicza.
    ХІV ПППікнік “Восень у даліне Baryczy” чарговая акцыя з цыклу імпрэз для назіральнікаў і фатографаваў птушак, а таксама аматараў прыроды, арганізаваных у найцікавейшых польскіх месцах скаплення птушак. У гэтым годзе ён адбудзецца ў даліне ракі Baryczy і на Міліціх сажалках. 

  • 23.09.2009 - 11:53 | Harrier

       Нядаўняе выдзяленне з чайкі-клыгуна (Larus argentatus) двух відаў: чайкі-рагатухі (L. cachinnans) і “італьянскай” чайкі (L. michahellis) /агульнапрынятай беларускай назвы віду пакуль не існуе/ многімі трактавалася як спроба апісаць як мага больш відаў птушак на радасць бёдуотчарам і тым, хто іх апісаў.

        Ніжэй прадстаўлены пераказ асноўных тэзаў артыкулу Liebers D., de Knijff P., & Helbig, A. J. 2004.The Herring Gull complex is not a ring species. Proc. Roy. Soc. Lond. B. 271: 893–901, у якім даказваецца сучаснымі метадамі малекулярнай генетыкі, што раздзяленне папярэдняга “комплекснага віду” чайкі-клыгуна было апраўдана.

  • 22.09.2009 - 12:29 | Harrier

       Згодна з гэтым прыслоўем мы разыграем сярод нашых зарэгістраваных карыстальнікаў пяць асобнікаў брашуры "Спіс птушак Польшчы" (на польскай і ангельскай мовах) па стану на 31.12.2008г.

       На 20 старонках у брашуры пададазены Спіс 446 відаў птушак Польшчы (назва на Лаціне, на польскай і ангельскай мовах), а таксама іх статус.

  • 14.09.2009 - 11:41 | Harrier

       Сёлета Птушкай году была выбрана шэрая гусь – від птушак, які ніяк не можа павялічыць сваю колькасць (250-300 пар) ў нашай краіне, хаця ўпершыню адзначаны на гнездаванні ў Беларусі яшчэ 40 гадоў таму, і ў суседніх краінах гняздуюцца тысячы птушак гэтага віду.

  • 12.09.2009 - 14:52 | Harrier

    Толькі дзьве каманды падрыхтавалі рэпартажы з апошніх спаборніцтваў па спартыўнай орніталогіі: “Тім-бай”: http://www.birdwatch.by/naziranni/683 і «Туракохартлауба»:  http://www.birdwatch.by/naziranni/700 Таму паміж імі ў апошнія суткі разыгралася сапраўдная бітва за прыз, прадстаўлены ў гэтай намінацыі чэмпіянату нашым сайтам – найлепшы палявы вызначальнік птушак Еўропы “ Collins Bird guide”. І калі на пачатак учорашняга дня за абодва рэпартажы прагаласавала аднолькавая колькасць зарэгістраваных наведвальнікаў, дык учора новыя карыстальнікі прыбывалі цягам усяго дня. Таму пад канец дня рэпартаж каманды “Тім-бай” пачаў адыходзіць у адрыў і перамог з лікам 70 балаў супраць 55 у супернікаў. Па просьбе каманды вызначальнік будзе дасланы аднаму з яе чальцоў – Аляксандру Раку.
    Другая намінацыя прыцягнула больш ўдзельнікаў, але колькасць прагаласаваўшых за Лепшы здымак з гонкі за птушкамі была нашмат меншай. І такіх вялікіх эмоцый – на шчасце або на жаль –  не выклікала. Больш за 20 здымкаў прадставілі агулам 5 каманд.

  • 11.09.2009 - 22:28 | Harrier

    Мала хто памятае, што мы далучыліся да Сусветнага рэйтынгу ўэб-праектаў, прысвечаных назіранням за птушкамі, не так даўно – 26 мая. І апынуліся на пры канцы першай тысячы. Але ўжо праз 4 дні мы прасунуліся амаль на 500 месцаў уверх – і занялі сваё месца сярод першай паўсотні.

  • 11.09.2009 - 12:08 | Harrier

    Тэлекамунікацыйныя кампаніі абяцаюць злучыць Свет шырокапалосным Інтэрнэтам для зручнасці карыстальнікаў. Аднак у Паўднёвай Афрыцы паштовы голуб аказаўся нашмат хутчэйшым у пераносцы дадзеных, чым ADSL.
    IT кампанія з г.Дурбан вырашыла параўнаць хуткасць 11-ці месячнага паштовага голуба, да якога прымацавалі флэш-картку памяці на 4 Гб, з працай лініі ADSL самай вялікай тэлекамунікацыйнай паўднёваафрыканскай кампаніі Telkom.
    За своеасаблівым спаборніцтвам назіралі дзесяткі журналістаў, а он-лайн – яшчэ і сотні карыстальнікаў сацыяльных сетак Facebook і Twitter.

  • 09.09.2009 - 15:51 | Harrier

         З гэтай восені стартуе новы сэрвіс нашага сайту – мы пачынаем размяшчаць цікавыя назіранні птушак, зробленыя, найперш, бёдуотчарамі з суседніх з намі краін: Польшчы, Літвы і Латвіі. Калі з’явіцца магчымасць, да іх дададуцца цікавосткі з Украіны і Расіі. Акрамя гэтага, незвычайныя залёты розных відаў будуць адсочвацца таксама і для Заходняй Еўропы і нават шырэй – для Заходняй Палеарктыкі.