Пярэстая качка (Tadorna tadorna)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі (digiscoping), Юры Лукашэнка

Дата назірання
Месца Назірання

вадасховішча у в.Луцкаўляны, Гродзенскі раён і вобласць

3 самцы разам з качкамі іншых відаў.

Першая рэгістрацыя для 2017 году!

 

Лайфер для Ю.Лукашэнкі.

 

Кропка назірання

Каментары

На такое цёплае віншаванне проста абавязаны расказаць гісторыю, як назіранне было зроблена.

Мы ужо скончылі наш звычайны маршрут: ад поймы Нёмана у в.Віцькі , праз іншыя кропкі на гэтай рацэ, вадасховішча ў в.Карозічы- якое амаль цалкам страціла лёд і ўжо гасціла сотні качак , першых лысак =лысух і навад вялікую коўру = чомгу, праз пойму Верацейкі і Свіслачы з некалькімі тысячамі кнігавак і першымі тысячамі залацістых севак = золотістых ржанок, амаль пустым яшчэ - акрамя першых трох дзесяткаў вялікіх белых чапляў- балотам Грайна і ехалі дадому.

І тут я ўспомніў, што па дарозе у нас ёсць яшчэ адна магчымае для назіранняў месца - вадасховішча ў в.Луцкаўляны.

Звычайна яно пуставатае - акрамя вострава па цэнтру, на якім гняздуюць чайкі-рыбачкі = озёрные чайкі. Чаек яшчэ не было, але вузкай палоскай на вадзе расцягнуліся качкі-крыжанкі= кряквы і дзе-нідзе вялікія савукі = крохалі.

Яшчэ з машыны я на максімальным павелічэнні х60 трубы выглядзеў, здаецца, самку даўганосага савука = среднего крохаля. Аднак яна была далёка + недахоп святла= вецер + яна ўвесь час крыцілася- бо чысціла пер'е і я не быў на 100% упэўнены, што правільна яе вызначыў.

Пакуль я вырашаў - ці не выйсці з машыны каб троху блтжэй падыйсці да каря вады, яна ўжо заплала за востраў.

Юра прапанаваў пад'ехаць за востраў і паспрабаваць  знайсці яе яшчэ раз.

Так і зрабілі. І, як аказалася, гэта было назіранне, якое "зрабіла наш дзень": за востравам ад ветру хаваліся іншыя качкі, і сярод іх - тры вялізныя, як гусі, белыя з ахрысіымі перавязямі самцы пярэстых качак = пеганок!!!!

Я не мог паверыць у такое шчасце і пачаў праз трубу рабіць хаця б якія-небудзь дакументацыйныя здымкі і відэа. На моцным вятру і з-за вялікай адлегласці гэта не было проста зрабіць. Ну а ўжо потым пабег да машыны з Юрай і памахаў яму, што варта прыбегчы на бераг.

Пярэстыя качкі ўжо схавалі свае галовы і Юра не ўбачыў іх чырвоных масіўных дзюбаў, але лайфер - ёсць лайфер!

Мая задаволеная ўсмешка не сыходзіла з твару яшчэ некалькі хвілін, а ад іскраў з вачэй магло лёгка "разгореться пламя" (с).

Гэтае назіранне стала самым яркім заканчэннем яркага вясновага, хаця і амаль без сонца,  дня. 

 

Вы ледзь не пазбавілі вашу аўдыторыю магчымасці выпрабаваць ўсю гэтую радасць ўжывую. Самыя радасныя назірання, пазбаўленыя апісання аўтараў, а тым - эфекту прысутнасці, губляюць 80% сваёй каштоўнасці. IMHO.)