Сокал-падарожнік /Falco peregrinus

Аўтары Назірання

Яўген Сліж, Сяргей Саковіч, Дзьмітры Вінчэўскі і Жорж Гулеўскі

Дата назірання
Месца Назірання

Бераг Нёману і Свіслацкага вадасховішча ля в.Хамікі, Гродзенскі раён.

Вялікая птушка (самка) палявала каля берагу замёрзлага Нёмана, убачылі са здабычай у лапах (галубом?), потым прапала над вёскай і з'явілася праз нейкі час пустая, зьнізілася і пераляцела нізка Нёман, села на супрацьлеглым беразе на сасну, потым прапала. На жаль, адлегласьць і хуткасьць птушкі не дазволілі зрабіць здымкі.