Сокал-падарожнік (Falco peregrinus)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі і Сяргей Саковіч

Дата назірання
Месца Назірання

Вадасховішча каля в.Карозічы, Гродзенскі раён і вобласць.

 Некалькі разоў кнігаўкі і іншыя птушкі (разам з качкамі, бакланамі і чайкамі) падымаліся ў паветра над вадасховішчам большай ці меншай групай. У  двух выпадках птушкі проста пераляталі далей ад берагу і месца, дзе на яго выйшлі людзі. Але раз  мы ўбачылі збоку і ніжэй вялікай групы кнігавак вялікага сокала, які, аднак, паляцеў у супрацьлеглы ад птушак у паветры бок і недзе прапаў над палямі. Сілуэт і памеры адпавядалі сокалу-падарожніку.