? Малы лебедзь (Cygnus columbianus)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі, Таццяна Смыкоўская, Мікалай Гулінскі, Алег Анціховіч

Дата назірання
Месца Назірання

поле у в.Алекшыцы, Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці

Мін 1 птушка сярод паўсотні клікуноў на ўзараным поле па кукурузе.

У тым самым месцы ў сярэдзіне лістапада мы ўжо назіралі малых лебедзяў разам з клікунамі.

Аказалася, што ў палявых умовах амаль немагчыма адрозніць малага ад клікуна калі яны трымаюцца не на вадзе. Таму, магчыма, лічба малых была трошкі большай.

Каментары

Harrier - 23.12.2014 - 23:19

In reply to by Ананім (госць)

Дзякуй за меркаванне і яго абаснаванне!

На жаль, толькі цяпер змог дабрацца да нядзельных здымкаў тых птушак.

Вось, для параўнаньня, клікуны з той жа групы:

Жоўтага на дзюбе нашмат больш і яно заканчваецца пад ноздрай - гэта добра бачна нават з такой адлегласці.

На БАФК я нічога новага не падаваў з красавіка, калі павінна было адбыцца паседжанне.

 

 

Вугал у клікуноў не толькі больш востры, але і чорнага на дзюбе толькі самы канец. А на першым здымку - амаль палова. Таму я яго і вызначыў як малага.

Так, паседжання БАФК яшчэ не было і наўрацці да канца году ўжо будзе...

Ананім (госць) - 24.12.2014 - 02:39

In reply to by Harrier

ізноў не магу разабрацца, як у каментарах дадаваць фоткі. Некуды прапала верхняя панэль. Дадам у галерэю як дакументацыйны, пасля, можа, яго сыды уставіце, а адтуль можна выдаліць.

Думаю, што ўсе 3 птушкі на здымку - клікуны. На вадзе добра параўноўваюцца памеры птушак, а яны ва ўсіх трох аднолькавыя. Тады як малы павінен быць заўважна меншы за клікуна-шыпуна.

Невялікія індывідуальныя варыяцыі ў колькасці чорнага (жоўтага) на дзюбе магчымыя ў абодвух відаў. Таму мне было так цяжка вызначаць малых сярод клікуноў на поле. 

Вы мяне няправільна зразумелі. У мяне не было сумневаў, што на фота клікуны, сярэднюю птушку я прывёў як прыклад клікуна, у якога чорнага на дзюбе больш, чым у астатніх - зусім як на Вашым фота, як аргумент на карысць таго, што на ім, магчыма, таксама клікун.

Комичная ситуация получилась. Искал фотки таких вот черноносых кликунов, нашёл малого, которого проглядел осенью. Ща небольшое наблюденьице оформлю.