Сокал-пустальга on-line 2012: Брэст, Беларусь

 

Храналогія адкладкі яек і вылуплення птушанят

 

07.04

 

09.04

 

11.04

 

13.04

 

15.04

 
 17.04
  1.

13.05

 2.

 

13.05
 3.

13.05

 4.

14.05

5.

15.05

 6.  

 

Comments

В 8.30 самочка волнуется, кричит, крутится на гнезде. Интересно наблюдать, как яйца бережно поправляются клювом, чтоб лежали компактно. Большая кладка, трудно, наверное, держать такую площадь на постоянном обогреве. Так что 12 яиц уже было бы слишком))))

В 8:36 самка на пару минут покадает гнездо, куда-то вылетает:

еще раз на минуту вылетает примерно в 8:55. 

Самец, что ли, запропастился где-то, задержался на охоте? Или передает корм самке снаружи? 

 

Я тут полистала скриншоты. И вот два с разностью в 1,5 часа. Разницы в кончиках хвоста налицо, мне кажется.

И ещё вот, кажется, различия видны. Хвост немного раскрыт.

Скриншот by Sirena:

И мой:

 

Неяк не вельмі хочацца верыць у дзьвюх самак... Можа адсутнасьць (невідочнасьць) белых канцоў рулявых і іх іншы выгляд зьвязаны з тым, што самка ў адных выпадках мела мокры (канец) хваста пасьля абеду-вячэры пад дажджом, а ў іншых - сухі?

Трэба прыглядацца і рабіць больш скрыншотаў. Тады і загадка будзе разгадана.

А мне хочацца каб было нешта новенькае))) А ўдзень не было часу паназіраць((

Але для доказу патрэбны больш уразлівыя факты. Нешта ёсць у Галі на скрынах, але верагоднасць розніцы з-за свету,, ці бруду, ці мокрых пёраў таксама прысутнічае. Будзем працягваць назіраць)))

Для калекцыі

 Сегодня не так уж и тепло в Бресте - 11 градусов. Самка старается поплотнее укутать кладку.

Что-то концы перьев хвоста у самочки обтрепанные. Или мне кажется - освещение, ракурс..?

 

Наконт пер'я - дык гэта ж нармальна. Самкі ліняюць, седзячы на яйках.Паляваць ім не трэба, так што пяро нават у горшай кандыцыі ім не перашкоджвае выконваць свае функцыі.

А вось некалькі цікавых скрыншотаў ад Галіны:

Начны партрэт

Як самка ўладжвалася на яйках:

Дзіма, лiньку я таксама мела на ўвазе. Але прыглядаюся да самачкі і мне здаецца, што хвост на здымках неаднолькавы. Напрыклад параўнай, мой апошні начны скрын ды твае скрыны за 12.04 8:35 і 16.04 22:04 з маім ад 12.04 13:24.

Ці ў мяне глюк (прымаю жадаемае за існуючае, хочацце нешта новенькага, незвычайнага), ці розніца з'яўляецца вынікам гульні света або розных варыянтаў развароту пёраў хваста. Ці на гняздзе ДЗВЕ самкі)))) 

Хуцей за ўсё розніца ў памерах белага на канцы хваставых пёраў вынік якасці ды ракурсу розных здымкаў. Але чаму не паспрабаваць папрыглядацца да птушак больш уважліва?;)

Сапраўды - цікавае прыпушчэннье пра 2 розныя самкі. Трэба добра назіраць і рабіць больш скрыншотаў у падобных позах. Можа і сапраўды полігінія (дзьве самкі) на гэтым гняздзе? Бо поліандрыю (двух самцоў)  ўжо выявілі ў 2010 годзе...

В позапрошлом году было два самца. Не исключено, что их было и в прошлом не один.
Кстати, в этом году мы снова не записываем трансляцию? Т.е. ролики самых интересных моментов посмотреть нельзя?

Галіна, дзякуй за цікавы скрыншот "сям'і ў зборы".

Наконт 2-х самцоў. Два гады таму атрымалася гэта заўважыць дзякуючы таму, што адзін з самцоў быў малады і адрозьніваўся карычневым хвастом. У мінулым годзе ён пераліняў у дарослага і цяпер яго адрозніць будзе вельмі цяжка - нават каліі ён прылятае. Адзіная магчымасьць  - убачыць двух самцоў адначасова на гняздзе.

Цікава, што ў нас яшчэ толькі шостае яйка адкладзена, а вось у вандроўнага сокала на касьцёле ў Бруселі сёньня вылупіліся 3 малых!

www.falconsforeveryone.be/live2.jsp?lang=en

Для прагляду трэба ўсталяваць Сілверлайт прайгравальнік ад Майкрасофт (у мяне заняло каля 3 хвілін):

 

17-04 у Горадні ўсталявалі ІР-камеру на гняздо пустальгі на касцёле бернардынаў. Там аказалася ўжо першае яйка. Як гэта было, можна паглядзець і прачытаць тут:

www.birdwatch.by/news/4504  


 

У папярэднія гады на гэтым гняздзе было па 5 яек. Або год добры на палёвак, або самец іншы - лепшы, або і тое, і другое разам. Альбо самец за два гады стаў больш дасьведчаным паляўнічым.

2 bird

Вернецца з камандзіроўкі мадэратар, і паставім даты адкладкі яек (але не яічек - гэта зусім іншае і ў іншага полу:).

Наконт камеры ў Гродна. Сёлета птушкі доўга не маглі выбраць падыходзячую ім нішу на касьцёле. Старая і правераная за статуяй Сьв.Алены ім чамусьці не падабалася - а менавіта туды быў працягнуты кабель і электрычнасьць. Таму і камеру туды не ставілі - бо не было сэнсу. Самец залятаў у розныя месцы на званніцы і не толькі, аднак самку можна было амаль пастаянна назіраць пад калонамі на ёй жа. Праз нейкі час птушкі "прапалі" - г.зн. выбралі гнездавую нішу. Ў суботу мы вырашылі паназіраць за касьцёлам столькі, колькі будзе трэба каб убачыць дзе яны загнездавалі. Аказалася, што сокалы выбралі ... нішу за статуяй Сьв. Алены!

Таму ў аўторак ці сераду пастараемся ўсталяваць там камеру і запісываць усе падзеі. А там і скрын-шоты, і відэа з гэтага гнязда з'явіцца.

Гэта першая ноч, калі самка сьпіць на яйках.

Прагназую, што першыя 4 малых вылупяцца на працягу адных сутак прыкладна праз 30 сутак, г.зн. 12-14 мая. Цікава, колькі яшчэ яек будзе і ці будуць увогуле.

 

У прынцыпе - правільна. Але Яўген да 17.04 будзе ў камандзіроўцы. Таму, калі не цяжка, перашліце свой ліст і мне на harrier@tut.by

На гэты час паводле ФлэгКаўнтэра да нас глядзець на пустальгу заходзілі 609 чалавек з 41 краіны. Апошняя краіна, якая далучылася - Швайцарыя.