У Інданезіі адкрыты і апісаны новы від птушак

 Заолагі непакояцца аб лёсе новага віду птушак, адкрытага на невялікім, але багатым на біяразнастайнасць архіпелагу. 

Каманда навукоўцаў змагла вызначыць невядомы для навукі від кветкаедаў пасля шматлікіх экспедыцый на ланцуг з некалькіх невялічкіх астравоў Wakatobi, які знаходзіцца ў паўднёва-усходняй частцы архіпелагу Sulawesi. Птушка атрымала назву уакатобскі кветкаед (Wakatobi Flowerpecker) Dicaeum kuehni.

Негледзячы на тое, што новаапісаны від вельмі падобны да шэрабокага кветкаеду (Grey-sided flowerpecker) Dicaeum celebicum з галоўнага вострава Sulawesi, ўакатобскі кветкаед большы памерамі і генетычна адасоблены. Генатыпічныя адрозненні паміж відамі, апублікаваныя ў часопісе Plos One, паказваюць, што пасля разыходжання відаў яны не перакрыжоўваліся паміж сабой, і, значыць, не пераляталі адлегласць у 27 км паміж сваімі астравамі.    Злева - самец і самка шэрабокага кветкаеду, зправа – самец і самка новаапісанага ўакатобскага кветкаеду для параўнання.    Апошні раз новы від кветкаедаў быў апісаны таксама ў Інданезіі ў 2009 годзе на востраве Барнэо.

Шон Кэллі (Sean Kelly), аспірант Trinity College у Дубліне (Ірландыя) і галоўны сааўтар адкрыцця і публікацыі, занепакоены тым, што праз непрацяглы час новаапісаны кветкаед можа знікнуць разам з іншымі мясцовымі відамі жывёл і раслін, некаторыя з якіх могуць так і застацца невядомымі для навукі. 

“Людзі на Сулавезі вельмі хутка знішчаюць прыроду, таму адкрыццё і апісанне новых відаў тут мае вялізарнае значэнне. Для гэтага неабходныя інтэгрыраваныя мульцідысцыплінарныя даследаванні, без якіх мы не зможам даведацца пра сапраўдную біяразнастайнасць гэтага адметнага рэгіёну. Больш за тое, мы бачым вялікую рызыку таго, што можам страціць некаторыя нават не апісаныя віды”. 

Д-р Ніколя Мэрплз (Dr Nicola Marples), прафесар заалогіі у Каледжы Троіцы ў Дубліне і сааўтар публікацыі, сказала, што статус аховы астравоў Wakatobi павінен быць перагледжаны пасля адкрыцця тут новага віду птушак. 

Хаця фактычна астравы знаходзяцца ў межах Wakatobi Marine National Park, яны не маюць ніякага ахоўнага статусу. На жаль, увесь рэгіён Сулавесі застаецца параўнальна маладаследаваным. З-за гэтага навукоўцы лічаць, што як мінімум некаторыя мясцовыя віды птушак застаюцца дагэтуль неапісанымі.

Архіпелаг прыцягнуў увагу сваёй вялізарнай біяразнастайнасцю яшчэ ў 1850-я гады, калі тут працаваў адзін з бацькоў сучаснай тэорыі біялагічнай эвалюцыі Альфрэд Расэл Уоллэйс (Alfred Russel Wallace).

Паводле www.independent.co.uk(тэкст і здымкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

На гэтую тэму:

АПІСАНЫ НОВЫ ВІД ПТУШАК – АМАНСКАЯ САВА

 НОВЫ ВІД ПТУШАК АПІСАНЫ НА ФІЛІПІНСКІХ АСТРАВАХ

 

СЕНСАЦЫЯ – У АМАЗОНІІ ЗНОЙДЗЕНЫ 15 НОВЫХ ВІДАЎ ПТУШАК!

 

НОВЫ ВІД ПТУШАК АДКРЫТЫ … Ў СТАЛІЦЫ КАМБОДЖЫ !

 

Новы від птушак апісаны ў Перу Новыя віды соваў адкрытыя на Філіпінах

 

Новы від птушак адкрыты на Барнэа НОВЫ ВІД ПТУШАК АДКРЫТЫ Ў ЛАОСЕ 

 

Альфрэд Рассэл Уоллэйс (1823 – 1913) атрымаў свой уэб-сайт

 

У ПРЫРОДЗЕ БЕЛАРУСІ АДЗНАЧАНЫ ЯШЧЭ АДЗІН ЧУЖАРОДНЫ ВІД ПТУШАК

 

Comments