Сокал-пустальга on-line 2015: Брэст, Беларусь

Comments

Праз 5 хвілін на сваім любімым месцы сядзіць самка пустальгі. 

Але каўка не задецца і лётае побач, таму самка троху падалася назад у глыб нішы, надзьмулася - каб выдавацца большай - і назірае за нахабнымі палётамі каўкі.

Прыляцела самка, прысядае ў гнездавую ямку ў розных позах. Потым знайшла некую сухую травінку і спрабуе яе побач правільна палажыць.

 

Нейкія разборкі самца і самкі (?) з іншымі птушкамі - самец вельмі ўзбуджаны, крычыць і то залятае, то вылятае з нішы.

 

 

Самка засталася на гняздзе - паглядае на машынкі недзе ўнізе.

Заўтра будзе першае яйка?

This is first night when female stay at the nest. Tomorrow will be 1st egg?