Сокал-пустальга on-line 2016: Брэст, Беларусь

1

2021

24.04.2016 26.04.2016 28.04.2016 30.04.2016 2.05.2016

 

11 28.05.2016 21 28.05.2016 31 28.05.2016 4 1 30.05.2016

 

                                     Flag Counter

Comments

Дзякуй за відэа з вылупленнем і кармёжкай малых!

Бачна, што самка "радасна" пакрычала і трошкі дапамагла малому выбрацца з палавінкі шкарлупіння.

А потым узнавіла свой запас кальцыя - скушала абедзьве палавінкі ад яйка.

Сёння ў Брэсце горача, таму грэць яйкі і птушанят не мае сэнсу.

Але прыкрываць ад сонца і магчымага перагрэву - трэба!

ад сонца

Так, але не адзін! 

Амаль адначасова сёння вылупіліся 2 ці 3 малых - як і было задумана самкай, якая пачала шчыльна наседжваць яйкі толькі пасля адкладкі трэцяга яйка.

першы сакалёнак

 

два сакалёнкі

самка на малых

Вылупіліся яны не быстарнька, бо праз 30 дзён пасля адкладкі 3-га яйка. А яно было адкладзена як раз 28.04. І тады ж самка пачала шчыльна наседжваць іх.

Каб уставіць скрыншот у тэкст у любым месцы, трэба спачатку падрыхтаваць яго = абрэзаць усё лішняе ў любым графічным рэдактары.

Потым зрабіць не шырэйшыс па гарызанталі, чым 1000 пікселяў - таксама ў графічным рэдактары.

Потым на верхняй панэлі над тэкстам каментару націснуць на піктаграмку з гарой:

піктаграмка малюнка

У вакне, якое з'явіцца выбраць на сваім кампутары адпаведны файл і націснуць Адкрыць.

Пасля таго, як ён загрузіцца, напісаць кароценькі тэкст у поле Альтэрнатыўны тэкст.

куды пісаць тэкст

І націснуць Захаваць.

Дзякуй!

 

я имела ввиду что из яйца быстренько один за другим )) то , что 30 дней насиживала самка - я в курсе. 

 

к слову - у наших ласточек тоже появился первый птенец! а еще  4 птенца ждут своей очереди )) 

A ci vy zauvažyli artykul pra pustalhi u Miensku? http://www.charter97.org/be/news/2016/5/26/206175/

Darečy, u 2010 h. ja bačyla pustalhi, ptušaniaty, jakija u toj momant pakidali hniazdo. Heta byla dziesci niedalioka pamiatniku "Jama". Dzie byla hniazdzo, nie viedaju, jany tam liatali - backi i maladyja - kalia šmatpaviarchovikau i hučna zajauliali svietu, što novaie pakaliennie ustupaje u žyccio :)

 

Ёсць новы рэкорд! Дзякуючы Вашай цікавасці да жыцця дзікіх птушак, мы сёння змаглі паставіць новы рэкорд - сайт "Птушкі штодня" у рэйтынгу Top 1000 Birding web sites падняўся на 26-е месца! Дзякуй за давер!

скрыншот з 26-м месцам

Самка сёлета на гэтым гняздзе вельмі тэмпераментная - самец не чакае такой сустрэчы і забывае, што ён насамрэч прынёс гэтую здабычу сваёй партнёрцы.

Дзякуем усім, хто глядзіць разам з намі за жыццём пустальгі ў Брэсце! 

Учора мы ізноў - пасля доўгага перапынку - ўвайшлі ў ТОП-30 самых наведваемых сайтаў бёдуотчараў!

топ-30

топ-30

Самцы стала сумна на яйках.

самка на яйках

Спачатку яна чысціла пер'е, а потым вырашыла падграбсці пад сябе нейкія асабліва прыгожыя ці патрэбныя ёй каменьчыкі вакол гнязда.

самка на яйках

самка на яйках

Так уцягнулася-выцягнулася, што сышла з яек і цяпер доўга ўладкоўваецца на іх ізноў.

самка на яйках