Birdrace-2016: чэмпіёнамі сталі найлепшыя і найхутчэйшыя + пабіты папярэдні рэкорд у 120 відаў + Табліца з усімі відамі

Віншуем усіх удзельнікаў і асабліва мінскую каманду  RARA AVIS (Рэдкая птушка - лац.) якая адзначыла 121 від птушак за 12 гадзін і стала чэмпіёнам ХІІІ  Адкрытага чэмпіянату па спартовай арніталогіі (Birdrace-2016) у наступным складзе: Максім Каласкоў (капітан), Ірына Самусенка, Дзьмітры і Данііл Жураўлёвы. Каманда стартавала на рыбгасе "Чырвоная слабада" у Салігорскім раёне і там правяла свае першыя гадзіны, зарэгістраваўшы больш за 80 відаў птушак толькі вакол адной вялікай рыбгасаўскай сажалкі!

На другім месцы з той жа колькасцю відаў -121 - апынулася каманда "Пагоня", якая стартавала з Белавежскай пушчы. Яе прадстаўнік патэлефанаваў пра канчатковы вынік каманды на некалькі хвілін пазней за "Рэдкую птушку" і паводле Правіл чэмпіянату, яны апынуліся на наступным - другім - месцы.

Наступныя тры месцы занялі каманды, якія пад час гонкі за птушкамі адзначылі аднолькавую колькасць відаў - па 103, і месца кожнай з іх зноў вызначыла правіла пра больш ранняе паведамленне сваіх канчатковых вынікаў Аргкамітэту.

Такім чынам на трэцім месцы апынуліся "2 савы", якія стартавалі з Кобрскага раёну,

на чацьвёртым месцы "Цмокі" з Брэста (мінулагоднія чэмпіёны)

і на пятым - "Палесскія гогалі" з Кобрына, для якіх перадоленне з двума непаўнагадовымі ўдзельнікамі 100 відавога рубяжу можна лічыць вялізным поспехам і майстэрствам капітана Алеся Страчука.

Шостае месца са 100 відамі  заняла зборная каманда з Гарадзеншчыны пад назвай Гарадзенскія United.

Яшчэ тры каманды не змаглі пераадолець гэта "гросмайстарскі" стовідавы рубеж і занялі адпаведна 

Партызанскі атрад імя VIII З'езду АПБ сёмае месца з 83 відамі (стартавали на нядащна адкрытых мінскімі бёдуотчарами ачышчальных сажалках у вёскі Сініла ў 20 км ад Мінска);

і дзве хутчэй аматарскія каманды Орлы Сельмаша з 43 відамі восьмае і Стрижи - дзевятае месца з 35 відамі птушак.

Склады каманд можна паглядзець ТУТ

Самыя цікавыя знаходкі - віды са Спісу Клубу200 - будуць з’яўляцца на нашым сайце

А поўнафарматныя вынікі з поўным спісам адзначаных усімі камандамі відаў мы змесцім тут ў пачатку наступнага тыдня ў выглядзе дадатка.

Яшчэ раз віншуем усіх, хто сваю суботу цалкам прысвяціў назіранням і пагоне за птушкамі!

 

На здымку - каманада-чэмпіён "Rara Avis"

 

На гэтую тэму:

Віншуем каманду "Цмокі" з Брэста - чэмпіёнаў гонак за птушкамі-2015! + VIDEO + табліца з відамі ўсіх каманд

"АРЛЫ І СТРЫНАТКІ" - ЧЭМПІЁНЫ БЕЛАРУСІ 2014 ГОДУ

Пад час “Гонак за птушкамі-2010” усталяваны абсалютны рэкорд - 114 відаў! + табліца з відамі птушак

Закулисный предвзятый взгляд 

Формула перамогі

Эстонскі Birdrace - 167 відаў у каманды-чэмпіёна!

Дадатак Памер
Full Check List of Birdrace-2016 Belarus.xls280 КБ 280 КБ

Comments