З Новым 2017 годам!

Птушкі штодня - 2017

Шаноўныя сябры!

Віншуем Вас з Новым годам! Жадаем, каб ён прынёс новыя магчымасці, новыя поспехі і дасягненні ва ўсіх важных справах, і, канешне, ў назіраннях, вывучэнні і ахове птушак!

Каб атрымліваліся цікавыя здымкі і відэа, "старыя" віды не баяліся паказвацца нам на вочы, а новыя хоць і баяліся, але зрэдчас усё роўна былі заўважаныя.

Каб павялічваліся нашы асабістыя Спісы, а дзякуючы іім - і Спіс птушак Беларусі!

Будзьма разам!

 

Для фотакалажа выкарыстаны здымкі Ірыны Скамусенка, Сяргея Чарапіцы, Аляксандра і Алы Эрдман, Уладзіміра Пушкіна, Андрэя Прыгуна, Паўла Лычкоўскага, Мікалая Вераб'я, Сяргея Саковіча, Ганны Паморскай і Уладзіміра Бондара з нашай Галерэі.

Дызайн Зміцера Гупянца.

Comments