Канадская казарка (Branta canadensis)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі; Юры Лукашэнка, Мікалай Гулінскі;; Дзьмітрый і Елена Якубовіч

Дата назірання
Месца Назірання

нізіннае балота Грайна, Бераставіцікі раён Гродзенскай вобласці

1 птушка. Старался трымацца побач з шыпунамі.

Першая рэгістрацыя для 2017 году!

Новы від для заказніка і балота Грайна.

 

 

Кропка назірання

53.407562616411965 23.94955840998591

Каментары

Шчыры дзякуй!

Суворыя бёдуотчары звычайна стрыманы ў эмоцыях :) 

На маёй памяці не так шмат выпадкаў, калі цікавую птушку атрымлівалася паказаць праз нязначны час іншым - як у гэты раз. А ўсё дзякуючы асабістым кантактам і таму, што нехта аказаўся у патрэбны час у патрэбным месцы, а нехта праязжаў побач.

На жаль, Клуб200 - па розных прычынах - ператварыўся больш у фармальны спіс цікавых знаходак. Мы вярнуліся на перадклубны ўзровень аасбістых радасных перажыванняў і паведамленняў самым блізкім сябрам. Але можа гэта і добра? 

 

Я лічу, што такія знаходкі заўсёды радасней, калі ёсць магчымасць падзяліць іх захапленне з сябрамі, а не проста прад'явіць ім сам факт знаходкі. Можа, я і няправая :)