Скворец "браун"

26.11.2017 - 17:24 | pva

Смиловичи, Червенский р-н, Минская обл. Весной как-то проходил по парку, завернул на аллею, спускающуюся к самой р. Волма. Увидел странного скворца, на дорожке аллеи. Крылья и задняя часть тела были очень светлые – цвета «какао с молоком», а концы крыльев еще светлее – почти белые. Вероятней всего - это "браун". Скворец взлетел, и скрылся в глубине парка. Снял плохо, на взлете, но видно, что  он не черный. Полдня просидел под липой, но так он и не появился. Летом часто обходил парк, а этого скворца больше не видел…Владимир П.

Браун

Место обнаружения скворца "браун"

Парк

Каментары

Хутчэй за ўсё гэта шпак з мутацыяй "браўн":

Вось троху больш падрабязна пра каляровыя аберацыі з польскай Вікіпедыі.

Каляровыя аберацыі (парушэнні афарбоўкі) у птушак параўнальна слаба даследаваныя. Памылкі ссутракаюццанават у прафесійнай літаратуры. Адзначаюць шмат відаў аберацый, аднак нкаторыя з іх адзначаны толькі некалькі разоў або толькі ў птушак у няволі.

Не кожнае парушэнне афарбоўкі- гэта мутацыя (якія маюць генетычную прыроду). Менавіта не мутацыяй ёсць сівенне апярэння. Яго найбольш часта адзначаюць у птушак гарадоў (кавак, варон, гракоў) і выклікана хутчэй за ўсё недахопам спажыўных рэчываў, стрэсам і забруджаннем асяроддзя. Сустракаецца толькі ў дарослых птушак і павялічваецца (больш інтэнсіўнае) з узростам. У такіх птушак больш светлыя плямы размешчаны несіметрычна і гэта дазваляе адрозніць іх ад леўцыстычных птушак.

Доля белага (неафарбаванага апярэння) можа быць вельмі рознай: ад некалькіх пёраў да ўсяго апярэння. Аднак, у адрозненне ад альбіносаў, у падобных выпадках вока не пазбаўлена афарбоўкі.

Акрамя сівення, да найбольш частых аберацый афарбоўкі адносяць:

Леуцызм (leucyzm) – частковая або агульная адсутнасць як эўмеланіна, так і феомеланіна. Гэта генетычна абумоўленыя з нараджэння змены. Адрозніваюць агульны (усё апярэнне белае, дзюба і ногі ружовыя), або частковы (найчасцей белае апярэнне на галаве, крылах і жываце, але не на хвасце) леуцызм.

Альбінізм (albinizm) – агульная адсутнасць меланінаў у вачах, пёрах і скуры і іх вытворных з-за адсутнасці амінакіслаты ціразіна ў меланацытах. Альбіносы вельмі рэдка дажываюць да размнажэння, таму што іх вочы вельмі ўразлівыя да святла і з-за гэтага птушкі не бачаць выразна ні ежу, ні драпежнікаў. Таму яны хутка гінуць пасля вылету з гнязда. Альбіносы- цалкам з белым апярэннем, маюць ружовую дзюбу і вочы (радужку). Выключэннем ёсць птушкі-альбіносы, у якіх каляровыя плямы могуць быць з-за караціноідаў (якія птушкі атрымліваюць з ежы).

Браўн (brown) – часта сустракаемая мутацыя. Звязана з якасным недахопам эўмеланіна з-за яго няпоўнага акіслення. З-за гэтага чорнае апярэнне выглядае карычневым, тады як рыжа-карычневае і крэмавыя колеры не змяняюцца (за іх афарбоўку адпавядае феоламеланін) . З-за ўздзеяння сонечных промняў эўмеланін у такіх пёрах часткова разрушаецца і пер’е яшчэ больш святлее. Ногі і дзюба афарбаваныя трошкі святлей за звычайныя, вочы выглядаюць нармальна. Менавіта гэтая мутацыя адказвае за белы (ане шэры пух у т.зв. “польскай морфы” лебедзя-шыпуна, а таксама ружовыя, а не шэра-цялеснага колеру ногі такіх лебедзяў.

Гіпамеланізм (hypomelanizm (англ. dilution) – гэтая мутацыя звязана з частковым недахопам меланіну (больш рэдкім яго размяшчэннем), з-за чаго птушкі выглядаюць больш бледнымі, чым павінны. Вылучаюць дзве яе формы: pastel (рэдукцыя абодвух меланінаў), Isabel (рэдукцыя эумеланіна.

Іно (ino) – адрозніваецца ад мутацыі “браўн” тым, што тут недаакісляецца як эумеланін, так і феомеланін. У птушак з гэтай мутацыяй заўсёды ружовыя ногі і дзюба, часам і вока больш ружовае, чым звычайна, але не цалкам як у альбіносаў і такія птушкі не маюць праблемаў са зрокам. З часам, пад уздзеяннем святла, такія птушкі святлеюць і могуць выглядаць зусім белымі. Аднак там, дзе святла трапляе менш (пад крыламі ці пад хвастом) можна і ў такіх выпадках убачыць афарбаванае пер’е.

Меланізм (melanizm) – самая частая мутацыя афарбоўкі. Яна звязаная з няправільным або размяшчэннем або надпрадукцыяй меланінаў. Шырокараспаўсюджаная ў некаторых відаў сакалоў, луней і паморнікаў.