Нечаканых і цікавых назіранняў увесь новы год!

шчыгел- птушка году

Дарагія сябры!

Віншуем Вас з Навагоднімі Святамі!

Каб зіма была зімой, вясна - вясной, лета - летам, а восень - восеньню нам нават не заўсёды патрэбнае адпаведнае надвор'е - дастаткова убачыць або пачуць спецыфічныя для гэтых сезонаў віды.

Няхай іх будзе больш штогод, як і месцаў, дзе іх можна адзначыць, а таксама сяброў, з якімі гэта будзе прыемна рабіць круглы год!

А мы пастараемся з вашай дапамогай застацца цікавай і карыснай пляцоўкай для он-лайн сустрэч, назіранняў і абмеркаванняў !

Жадаем Вам птушак штодня вашага жыцця!

 

Здымак чорнагаловых шчыгелаў - птушак 2018 году - Уладзіміра Бондара

 

Comments