Меланістычны самец балотнага луня (?)

Пад час паездкі на мяжы Бераставіцкага і Ваўкавыскага раёнаў адзначыў дзіўнага самца луня, якога спачатку не змог нават вызначыць да віду.

Пры разглядзе ў трубу было добра бачныя чорныя канцы крылаў і чорна-шэрыя, бліжэй да чорнага кроючыя крыльеў знізу і зверху, а таксамага такога ж колеру цела.

птушка

Птушка параўнальна хутка перамяшчалася ад нас, таму здымкі вельмі дакументацыйныя (

І хаця нават адзін раз мы і вярнуліся назад, метраў на 100-150, гэта не вельмі дапамагло наблізіцца да луня.

Ужо ў хаце, пад час разгляду здымкаў, вырашыў што гэта меланістычны самец балотнага луня.

Вашы меркаванні?

птушка

птушка

птушка

птушка

птушка

 

 

Каментары

Чорнае замест карычневага - гэта дадатковы меланін - адна з праяваў меланізму.

Меланіст не значыць увесь чорны, 'хаця ў некаторых птушак ёсць і такая афарбоўка-морфа.