ЗША абмежавалі выкарыстанне небяспечнага для птушак інсектыцыду

Амерыканскае агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя (US Environmental Protection Agency (EPA)) і кампанія Bayer CropScience падпісалі пагадненне, згодна з якім прадукцыя інсектіцыду aldicarb будзе цалкам прыпынена да 2014 году. За гэта змагаліся адна з найбуйнейшыx амерыканскіх прыродаахоўных арганізацый American Bird Conservancy (ABC) і іншыя НДА.
Некаторыя з самых небяспечных для прыроды прадуктаў на базе aldicarb’у будуць забароненыя для прымянення адразу ж, другія будуць паступова выводзіцца з ужытку да канца 2018 году.
 

ABC на працягу апошніх гадоў шмат разоў звярталася у EPA наконт вялікай шкоднасці інсектыцыду для прыродных экасістэм і яго выкарыстанне абмежаванае з 2005 году, аднак дакладная дата яго поўнай забароны – гэта выдатная перамога на карысць амерыканскай прыроды.
Aldicarb застаецца адным з самых небяспечных таксічных інсектыцыдаў, якія можна легальна набыць. Інсектыцыд выкарыстоўваюць у выглядзе дробных гранул, якія высыпаюць на зямлю пераважна для барацьбы з нематодамі, і ў такім выглядзе многія птушкі блытаюць яго з насеннем раслін і з’ядаюць. Адна з’едзеная гранула дастатковая для гібелі сярэдняга памеру вераб’інай птушкі.
З 1986 Сістэма маніторынгу выпадкаў з птушкамі зарэгістравала вельмі шмат выпадкаў гібелі птушак многіх відаў з-за атручвання альдыкарбам, уключна з белагаловымі арланамі і арламі-маркутамі.
Паводле амерыканскіх федэральных законаў, кожны зарэгістраваны раней пестыцыд мусіць праходзіць тэхнічны агляд сабраных супраць яго фактаў кожныя 15 год, каб атрымаць працяг рэгістрацыі на выкарыстанне. Пасля пагаднення з EPA выкарыстанне самых таксічных прадуктаў на яго аснове будзе прыпыненае, а больш лёгкія прадукты будуць паступова выводзіцца з ужытку. 
Як і іншыя пестыцыды, альдыкарб здольны параўнальна хутка назапашвацца праз ланцугі харчавання і такім чынам у тысячы разоў павялічваць сваю канцэнтрацыю ў целе топ-драпежнікаў. У выпадку цяжкага атручвання ахвяра памірае ад дыхальнай недастатковасці. 

Белагаловы арлан з www.hickerphoto.com
Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments

22.01.09
В Европейском Союзе запретили гербициды компании Байер Кропсайенс
http://www.biosafety.ru/index.php?idp=23&idnt=4&idn=1712
На прошлой неделе Европейский Парламент одобрил запрет на 22 гербицида, которые были признаны опасными, в том числе, для репродуктивного здоровья человека. Среди них химикаты на основе глюфосината, устойчивостью к которым обладают многие трансгенные растения.

Как стало известно Biosafety.ru, применяемые во всем мире гербициды Basta и Liberty от компании Байер больше не будут использоваться в Европейском Союзе. Такое решение принял Европейский Парламент. Об этом сообщает Коалиция против опасных продуктов компании Байер (Coalition against Bayer Dangers). Активисты требуют немедленно отозвать с рынка эти гербициды, так как они проявили себя как опасные для потребителей и окружающей среды. Также участники коалиции считают очевидным, что с этого момента не должны выдаваться разрешения на выращивание трансгенных культур, устойчивых к этим гербицидам.

Европейское агентство по безопасности питания выявило, что глюфосинат представляет большую опасность для млекопитающих. Этот химикат был назван репротоксичным, так как вызывал у подопытных животных (крыс) преждевременные роды, внутриутробную смерть и самопроизвольные аборты. Японские исследования обнаружили, что глюфосинат вызывает задержки в развитии и деятельности головного мозга человека. В 2006 году Швеция уже требовала ввести запрет на этот гербицид.

Члены коалиции потребовали от Байера открытой публикации всех исследований производимых ею химикатов на безопасность.