Дадатковае харчаванне для птушак можа змяншаць іх поспех гнездавання

Новае даследаванне на тэму дапамогі дзікім птушкам з выкладваннем людзьмі харчавання для іх кажа пра тое, што такая дапамога хутчэй шкодзіць птушкам, чым дапамагае.
Вядома, што даступнасць і колькасць ежы – адзін з асноўных фактараў, які вызначае поспех гнездавання ў птушак, уздзейнічае на тэрміны адкладкі яек, памер кладкі  і характар інкубацыі і вылуплення птушанятаў. Папярэднія працы па ўздзеянню дадатковага харчавання на птушак засведчылі, што яно дазваляе раней пачынаць кладку, адкладваць больш яек, скарачае тэрмін інкубацыі кладкі і павялічвае поспех вылуплення птушанят.


Новае даследаванне засяродзілася на эфектах дадатковага харчавання для двух відаў сініц і праводзілася ў лесе на працягу доўгага перыяду часу. Дзве падобныя адна на адну тэрыторыі шырокалісцевага лесу выкарыстоўваліся ў Англіі, на іх праводзілі маніторынг часу гнездавання вялікай (Parus major) і сіняй сініц (P. caereleus) і іншых паказчыкаў. Дадатковае харчаванне было даступнае для сініц з аднаго з лясоў і выкладвалася на працягу доўгага часу, пачынаючы за некалькі тыдняў да пачатку гнездавання і заканчваючы вылупленнем птушанят.
Вынікі, апублікаваныя ў часопісе Oecologia , паказалі, што “дапамога” з харчаваннем змяншае сярэднюю колькасць птушанят, якія вылупляюцца на гнёздах абодвух відаў на 0,5 або больш. Для абодвух відаў з дадатковым харчаваннем адзначаныя меншыя сярэднія кладкі і для сіняй сініцы – значна меншы поспех вылуплення. Цікава, што іншыя вынікі дапамогі птушкам, адзначаныя ў работах папярэдніх даследчыкаў, былі знойдзеныя і ў гэтай. Між іншым, у такіх птушак кладкі пачыналіся раней і перыяд іх інкубацыі быў карацейшы ў абодвух відаў сініц.
Прычыны атрыманых вынікаў не вельмі зразумелыя. Аднак тое, што дадатковае харчаванне не заўсёды дапамагае птушкам атрымаць лепшыя паказчыкі размнажэння – гэта ўжо даказана. Магчыма прычына ў характары дадатковага харчавання – ў выпадку выкладаных птушкам арахісавых арэхаў, апошнія могуць даць арганізму птушкі шмат тлушчу, але мала бялку.
 

Здымак сіняй сініцы Мікалая Гулінскага
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
Шатландзкая бёдуотчарка рыхтуе птушкам пачастунак з жамяры

”Гарадзкія” і “сельскія” птушкі могуць не пазнаваць адны адных

Сінія сініцы з Корсікі выкарыстоўваюць ароматэрапію


 

 

Comments

На гэтую тэму мы ў нас ўжо пісалі некалькі разоў. Вось артыкул на англійскай мове і тут па-чэшску (на жаль, тады мы яшчэ не пераводзілi артыкулы на ангельскую мову).

Мы ўсё згодныя з тым, што кармленне птушак ў часу гнездавання выгадна. Наш вопыт гэта пацвярджае.