Знаёмцеся, паўночная мармытуля (Iduna caligata) + video

21.10.2010 - 19:56 | Kiolk

Упершыню наведвальнікі BirdWatch.by могуць пазнаёміцца з ўнікальным відэа, на якім зафіксаваны новы для Беларусі від: паўночная мармытуля (Iduna caligata). Новы від для арнітафаўны Беларусі  ў Пухавіцкім раёне напрыканцы траўня адзначыў Віталь Яковіч, супрацоўнік Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва.

Так як для афіцыйнай рэгістрацыі новага віда Беларускай арнітафауністычнай камісіяй (БАФК) патрабуюцца дакументальныя сведчанні, Віталь Яковіч наведаў дадзенае месца яшчэ некалькі разоў ужо з відэакамерай і зняў адмылсовае відэа, якое прадаставіў для БАФК. 

Месца здымак: Пухавіцкі раён, Мінскай вобласці.

Час здымак: 1-2 чэрвеня 2010 года.

Відэа і каментары: Віталя Яковіча.

 

 

 Вось як адбылася дадзеная сустрэча са словаў Віталя Яковіча:

"Как то я шёл по заброшенных дачных участках, и неожиданно услышал странный голос садовой славки, услышав его ещё раз, я решил, что это  всё же какой то аномальный голос ястребиной славки. Меня этот звук заинтересовал, так как нет видов которые я не смог бы определить по голосу. Я начал осматривать вершины кустов, где могла сидеть птица, но вдруг в самой траве заметил птицу похожую на болотную камышевку, я просто опешил, так как это не могла быть камышёвка. Птица запела снова, я включил «внутренний компьютер» и начал анализировать, на третий-четвёртый раз я пришёл к выводу, что это бормотушка. То что это северная бормотушка, я определил уже дома когда сравнил записи голосов южной и северной бормотушки"

Заўвага: у другім выданні Collins Bird Guide паўночная мармытуля адносіцца да рода Idunа, дадзеныя змены заснаваны на апошніх генетычных даследваннях.

Silke Fregin, Martin Haase,Urban Olsson,Per Alström (2009). "Multi-locus phylogeny of the family Acrocephalidae (Aves: Passeriformes) – The traditional taxonomy overthrown". Molecular Phylogenetics and Evolution 52(3): 866–878.

 

 

Comments

вот что пишет Википедия:

http://en.wikipedia.org/wiki/Tree_warbler

The species are:

(subgenus Iduna)

(subgenus Hippolais)

Калі там перайсці па спасылцы, http://en.wikipedia.org/wiki/Booted_Warbler то ў паўночнай мармытулі ўжо іншая лацінская назова, ды і вось гэтыя падроды падвышаны да родавага статуса. Па апошнім дадзеным якраз і вылучаюць 4 віда рода Iduna і  4 віда Hippoalis...

biot1 (госць) - 25.10.2010 - 17:16

In reply to by Kiolk

Комментарий по поводу появления бормотушки в Беларуси с СОПРовского форума: "Быстрому расселению бормотушки по средней России способствовала, на мой взгляд, разруха с/х, когда огромные пространства полей и пастбищ покрыты сухими скелетами мощных бурьянов - любимого биотопа вида. Значит, у вас "разведчики" наши появились - изучают экономическую ситуацию для экспансии smile;-)" По-моему, прикольно!