Майстар маскіроўкі

Sun, 02/18/2018 - 23:34 | Harrier
жаўрук-смяцюх

Хаця ўжо ведаю як выдатна ўмеюць хавацца на розным сельска-гаспадарчым фоне жаўрукі-смецюхі (Galerida cristata), кожны раз прыемна здзіўляюся іх гэтай цудоўнай здольнасці.

Аднаго з жаўрукоў, які стаяў і амаль не рухаўся метрах у 15 ад нашай машыны, я знайшоў у трубу і пазымаў праз яе. Але фотаапаратам знайсці, каб сфатаграфаваць не мог хвілін пяць! І ведаў жа прыкладна дзе ён, але знайсці месца з птушкай не мог!

Поле  ля в.Рымуцеўцы, Бераставіччына, 18-02-2018, digiscoping

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары