Шэрыя гусі вярнуліся

Mon, 03/19/2018 - 15:46 | Harrier
гусі

Дакументацыйны здымак

Некаторыя шэрыя гусі (Anser anser) трымаюцца парамі або тройкамі, іншыя - у групах па 20-30 птушак.

Адкрытых вадаёмаў ці калужын ізноў няма, таму яны скубуць мінулагоднюю траву і чакаюць сапраўднай адлігі каб ляцець далей на ўсход.

Пойма Верацейкі, Бераставічына, 18-03-2018

Аўтар- Дзьмітры Вінчэўскі