Амаль "чалюскінцы"

Mon, 03/19/2018 - 22:07 | Harrier
вялікія бакланы

Усю зіму прыкладна паўсотні вялікіх бакланаў (Phalacrocorax carbo) правялі на Нёмане ніжэй ГЭС.

Цяпер, калі дарослыя птушкі амаль усе ў шлюбным, чорным з украпленнямі белага, уборы, і занятыя больш важнымі справамі чым сядзець наетымі пад ГЭС, маладыя з белым пузам кучкуюцца на апошніх сёлета крыгах.

18-03-2018, Гарадзеншчына.

Аўтар- Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары