Салавей

Tue, 05/22/2018 - 11:43 | zuyonak

Вось такі салавей спяваў у занядбалым садзе недалёка ад Лошыцкага парка ў Мінску. Карэнны сталічны жыхар, цэлая серыя здымкаў атрымалася. А сам парк пасля рэканструцыі, на жаль, страціў большую частку месцаў, дзе маглі б жыць хмызняковыя птушкі - роўныя заасфальтаваныя дарожкі, дрэвы, акуратна пастрыжаная трава, процьма людзей. Вельмі добрае месца для адпачынку працоўных. Для птушак значна горш, хіба што для драздоў-піскуноў з берасцянкамі и шпакамі някепска.

Каментары