Вяртлявая чаротаўка 8

Mon, 06/18/2018 - 22:32 | zuyonak

Каментары

Дзякуй, Оксана! Зразумела, што самцы найбольш актыўныя ў вячэрні час, але ў месцах, дзе чаротавак шмат, іх можна адзначыць і днем. Усё гэта адбывалася на балоце Званец, у  месцы, дзе шчыльнасць чаротавак самая высокая ў свеце. Падчас улікаў на гэтай тэрыторыі мне даводзілася чуць адначасова па 5-6 самцоў з адной кропкі. З самкамі прасцей - на гнездавым участку яны актыўныя і ўдзень, фатаграфаць можна нават і без схованкі, проста ў маскіровачнай вопратцы. Гэтых птушак я фатаграфаў з невялікай палаткі-схованкі, якая стаяла адносна недалека ад гнязда (дзве розныя самкі). Такая вольнасць у адносінах да глабальна пагражаемага віду была дазволена мне з тае нагоды, што птушаняты з гэтых гнёздаў у хуткім часе пасля фатаграфавання забіраліся навукоўцамі, па адмысловай методыцы дарошчваліся ў штучных умовах і потым у рамках навуковага эксперыменту выпускаліся ў падыходзячым біятопе ў Літве. Толькі сёння я даведаўся, што ўсе пераселеныя птушаняты паспяхова адаптаваліся на новым месцы і ёсць добрыя шанцы, што менавіта туды яны і вернуцца наступным летам пасля зімоўкі. Будзем чакаць вынікаў. 

Цікавыя падрабязнасці, дзякуй!

Але калі месца гнездавання і зімоўкі ў пералётных птушак вызначаецца больш генетычна, а ўжо канкрэтны біятоп - імпрынтынгам, то чаго тым птушкам вяртацца на гнездаванне ў Літву, не зразумела. Але цікава будзе праверыць гіпотэзу.

Ніхто дакладна не ведае, як яно на самай справе. Калі дапусціць, што імпрытынгам вызначаецца не біятоп, а канкрэтнае месца, то ўсё мусіць атрымацца. Ну калі толькі не пашкодзяць шматлікія "калі"...  Карацей кажучы, час пакажа. Вельмі хацелася б, каб усё атрымалася...