Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Амаль зімовыя чарнушкі

Дакументацыйныя здымкі

Раней я думаў, што рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros) адлятаюць ад нас пасля першых марозаў. Звычайна яны здараюцца ў нас у лістападзе. І вось сёлета надарылася нагода праверыць свае погляды: ўжо было некалькі начных прымаразкаў, а чарнушкі вакол майго дома спяваюць (як мінімум 1 самец) і яшчэ цэлы вывадак харчуецца вакол старага маста.

Можа яны застануцца тут зімаваць (што адзначана ў Беларусі адзінкавымі рэгістрацыямі ў апошнія гады)? Або адляцяць як і раней, у лістападзе?

07-10-2015, Горадня

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Зверху - маладая птушка, ніжэй - самец.

 

Каментары