Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Цяжкае жыццё

У горадзе жыць нялёгка. Хаця тут нашмат менш прыродных драпежнікаў, аднак тыя, якія ёсць, звычайна не вельмі баяцца паляваць побач з чалавекам.  Ну і дадаюцца непрыродныя: нашы коцікі, сабачкі і часам глупыя прадстаўнікі нашага віду.

Таму расслабляцца тут не прыходзіцца, тым больш маме - качцы-крыжанцы (Anas platyrchynchos).

На 3 чэрвеня ў яе засталіся (толькі) два качаняткі!  

У тым жа месцы на беразе Нёмана 31 мая я бачыў і здымаў самку з 6 малымі (гл. апошнія фоты). Хутчэй за ўсё, гэта тая ж птушка. Але нават калі і не, то і так самка мусіла страціць амаль усіх качанят, бо кладкі ў 2 яйкі ў іх не бывае...

31.05 - 03.06. 2019, Нёман у Гродна.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі