Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гродзенская абласная канферэнцыя АПБ "Птушкі штодня-2018"

У канферэнцыі, якая адбылася 3-4 сакавіка 2018 г. у Гродна, прынялі ўдзел многія госці.

Адным з іх быў Дзяніс Кіцель, які прадставіў самыя цікавыя вынікі кальцавання птушак на станцыі "Сасновы бор", што на поўначы Віцебшчыны.

прэзентацыя

прэзентацыя

Ірына Самусенка з Мінска прадставіла свае самыя запамінальныя рэгістрацыі птушакна Гарадзеншчыне і не толькі:

прэзентацыя

прэзентацыя

Мікалай Гулінскі, ганаровы сябра АПБ і фотаанімаліст з Гродна ў перапынку распавёў пра сваю фотавыставу "Птушкі вакол нас", якая перад адкрыццём канферэнцыі як раз адкылася ў холе гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага і пра сваё захапленне птушкамі абласному тэлебачанню:

тэлебачанне здымае інтэрв'ю

Sławomir Niedźwiecki (Natura International Polska, Беласток)  не толькі паўтарыў асноўныя тэзісы сваіх даследаванняў па асноўных прычынах смяротнасці птушак з-за нашай дзейнасці тэлебачанню, але і ў інтэрактыўнай форме прадставіў іх слухачам - удзельнікам канферэнцыі:

прэзентацыя

інтэрв'ю

 

прэзентацыя

Андрэй Храмогін, старшыня аддзялення, прадставіў асноўныя вынікі дзейнасці і планы на гэты год:

прэзентацыя