Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

... І паляцелі!

Будынкі былога гродзенскага бровара некалькі гадоў як не бачаць людзей. Для будынкаў гэта можа і не найлепш, а вось для птушак, якія гняздуюць там - тое, што трэба: тэрыторыя агароджаная і ніхто там у сезон іх не турбуе.

Сёння ўпершыню адзначыў, што ў вясковых ластавак (Hirundo rustica) адтуль ужо выляцелі птушаняты. Вясковыя першымі прылятаюць да нас з ластавак.І хаця параўнальна нядаўна я змяшчаў фота-гісторыю як яны збіралі матэрыял на будову гнёздаў: 

ГРАЗІ РОЗНЫЯ НУЖНЫ, ГРАЗІ РОЗНЫЯ ВАЖНЫ ) ЧАСТКА ПЕРШАЯ, ВЯСКОВАЯ

 гнездавы цыкл ужо завершаны і птушаняты добра лятаюць. Ад дарослых іх лёгка адрозніць па значна карацейшаму хвосціку і не чырвонай, а хутчэй прыглушанага цаглянага колеру пляме на горле. 

У розных вывадках ад трох да 5 птушанят, яны то трымаюцца разам, то троху асобна. Але дружна просяць ежу ў сваіх бацькоў, якія прыносяць ім яе з інтэрвалам прыкладна ад 10 да 30 секунд.  

02-07-2019, Нёман у Гродна.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

https://youtu.be/7HJdixvHiRc