Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Хай шчасціць!

Звычайна я не здымаю гнёзды ці птушанят без вялікай неабходнасці. Тлумачэнне нескладанае - каб не нашкодзіць ім. Але гэтым разам мы прыпыніліся з краю свежаўзаранага і -баранаванага поля каб глянуць - а можа і зрабіць здымак - кнігаўцы (Vanellus vanellus), якая сядзела на ім у метрах 20 ад дарогі.

Было пахмурна, збіралася на дождж і аказалася, што гэта самка, якая абагравае сваіх свежанароджаных птушанят. Яна адразу ускочыла на ногі і адбегла метраў на 5 убок. Малыя таксама ўскочылі, але яўна не разумелі што адбываецца і што ім рабіць - ці то спрабаваць схавацца там, дзе яны стаялі, ці то бегчы туды, дзе крычала мама. 

Доўга мы за іх выбарам назіраць не маглі, таму дакладна сказаць ці ўсе пабеглі да яе, немагчыма. Але потым, напэўна, самка выбрала для іх лепшую схованку - прыкладна праз паўгадзіны, калі мы вярталіся той жа дарогай, птушак нідзе на адкрытым поле бачна не было.

17-06-2019,каля Водлы, Гарадзеншчына.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

PS Цікава, што ў гэтыя дні ўжо ідзе актыўны пралёт маладых і дарослых кнігавак праз гэтыя мясціны. Але такія познія вывадкі (хутчэй за ўсё з паўторных кладак) таксама маюць усе шанцы паспяхова вырасці. 

 

Каментары