Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Моладзь націскае

Нічым дзіўным не з'яўляецца тое, што ў як мінімум некаторых нашых вераб'іных птушак маладыя мінулагоднія самцы - без характэрнай для віду дарослай афарбоўкі - могуць спяваць "дарослыя" песні.

Звычайны чаромашнік (Carpodacus erythrinus) - не выключэнне. Але для чаго яны гэта робяць? Ці самкі дзякуючы толькі спевам могуць з імі гнездаваць? Ці гэта проста трэніроўка канкурэнцыі з дарослымі і больш дасведчанымі самцамі без асаблівых (сур'ёзных) намераў і праверка сваіх здольнасцяў на наступны сезон? А можа падобнаму самцу лягчэй падабрацца да чужой (дарослай) самкі, але навошта тады спяваць і выдаваць сваю прысутнасць побач?

Адказаў на падобныя пытанні я не бачыў - магчыма, іх яшчэ не існуе.

https://youtu.be/Utf4RUsfbnU

На нізінным балоце Грайна (ТВП і заказнік "Гродзенская Свіслач") чаромашнікі - параўнальна звычайны від. І вось суседзямі тут апынуліся і спявалі, час ад часу недалёка пералятаючы, мінулагодні і ўжо дарослы самец - часам іх чутно на відэа ў прамежках паміж песнямі галоўных герояў. 

Зразумела, што дарослы самец не можа заставіць выклік-песню іншага самца без адказу і павінен праспяваць у адказ. А ці ведае ён, што гэта яшчэ афарбаваная як самка моладзь? 

17-06-2019, Бераставіцкі раён.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

https://youtu.be/0JXvNLnPLbQ