Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

- Не крычы на мяне! - Сама не крычы!

Сёлета ў мяне атрымалася добра паздымаць і ўнутрывідавыя (яшчэ ТУТ), і міжвідавыя ўзаемадзеянні вясковых ластавак (Hirundo rustica).

Хаця наперадзе пэўна вылет другой хвалі птушанят, нешта цікавае з імі я зняць у гэтым сезоне ўжо не спадзяваўся. Але вось сёння неба ўхмарах і шмат ластавак сядзіць на сваёй любімай прысадзе - ахоўным шнуры на міні-прыстані. 

Маладыя ластаўкі, як і тыдні таму, ізноў просяць есці ў дарослых, якія сядаюць побач. Але ўжо больш "нахабна" ці агрэсіўна-патрабавальна.

Але ж дарослыя таксама ўмеюць крычаць (гл. апошні здымак), бо, як мінімум, раней таксама былі птушанятамі :)

Нёман у Гродна, 02-08-2019

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары