Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Пакуль не дабраўся трыммер...

Зразумела, што птушкі (навокал нас) вымушаныя прыстасоўвацца да нашай дзейнасці. Таму часта наша "бяздзеянне"  ідзе ім на карысць - пра гэта я сёлета шмат разоў пісаў з поймы Нёмана ў цэнтры гораду.

І вось і сюды "прыйшлі трыммеры". Пачалося ўсё ўчора, спачатку выкашвалася травяністая расліннасць амаль да вады, а сёння таксама і некаторыя хмызнякі па беразе ракі.

бераг

Акрамя знаёмых усім гукаў "касьбы", я заўважыў гэта па рэзкай змене паводзін мясцовых вераб'ёў, якія жывуць вакол т.зв.старога маста праз Нёман: раптам некалькі дзесяткаў і палявых (Passer montanus), і дамовых вераб'ёў (P. domesticus)  сталі шчыльненька харчавацца на невысокім пустазеллі пад мастом, на якое раней зусім не звярталі ўвагі. Бо навокал хапала насення розных відаў на любы смак.

https://youtu.be/F-dYHQSYAgg

01 і 02-08-2019, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі