Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Проста сядаць трэба правільна!

Нават параўнальна яркія птушкі могуць быць малазаўважнымі. І для гэтага ім трэба апынуцца ў сваім асяроддзі і ... правільна сесці.

Я йшоў па высокім беразе Нёмана, які парос старымі соснамі і на якім шырокай няроўнай стужкай яшчэ не зацягнуліся старыя акопы Другой святовай вайны. Таму я больш глядзеў сабе пад ногі, чым па баках. Але вось недалёка наперадзе на сонцы нешта ўспыхнула яркім рыжым колерам - гэта ж рудахвостка! Вызначыць яе да віду, нават самку, было нецяжка - у нашых лясах можа быць толькі звычайная рудахвостка (Phoenicurus phoenicurus).

Птушка пераляцела з зямлі, дзе харчавалася і села на галінкі сасны акурат нада мной.

Уся яе афарбоўка выдатна пасавала да старых соснаў і аўтафокус фотакамеры не адразу зразумеў, што менавіта я хачу сфатаграфаваць. 

Калі я вяртаўся назад, іншая самка, але ў падобным асяроддзі, таксама ўспыхнула рыжым хвосцікам і амаль растварылася на фоне ствала старой сасны.І села правільна - рыжы хвосцік на рыжым фоне.

Гарадзеншчына, 22-06-2019

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі