Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

"Смецюхі, смецюхі - агароднікі мы!"

жаўрук-смяцюх

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Шмат разоў бачыў і здымаў  жаўрукоў-смецюхоў (Galerida cristata)  у розныя поры году.

Але сёння  ўпершыню пашчасціла сфатаграфаваць аднаго на такой файнай мясцовай шыльдзе, ды яшчэ спяваючым!

08-03-2018, Гарадзеншчына

Аўтар- Дзьмітры Вінчэўскі

птушка

 

https://youtu.be/I4O6_x4uCWg

птушка

 

Каментары

Harrier - 11.03.2018 - 15:12

In reply to by Filipovich (госць)

Не, гэта іншыя Агароднікі, на  Гарадзеншчыне. Кіт з карэліцкіх.

А ўвогуле Агароднікаў у нас і суседніх рэгіёнах Польшчы і Літвы шмат- гэта был татарскія вёскі, дзе татары вырошчвалі пераважна гародніну замест зерневых, адсюль і назва.

Мясцовы (госць) - 13.03.2018 - 10:48

In reply to by Harrier

Ну чаму толькі татарскія. Каля нашага Берасця ёсць Агароднікі- месца спрадвеку так называлася, таму што там былі добрыя земля пад гародніну.