Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сустрэча з зімовымі анёлкамі

сняжуркі

Дакументацыйныя здымкі

Звычайна мы выязжаем "на птушак" па нядзелях. Але калі ёсць магчымасць і  асаблівыя прычыны выехаць у іншы дзень, то тады планы мяняем і едзем  ... у суботу)

Так атрымалася і ў гэты раз- у пятніцу выпаў невялікі снег, які дазваляе нашмат лягчэй паглядзець зімуючыя ў нас віды вераб'іных з Арктыкі. Тады яны звычайна трымаюцца бліжэй дарог ці ўвогуле харчуюцца насеннем пустазелля на ўзбочынах.

Сёлета зіма нас не балуе зімовым надвор'ем, і мы не бачылі яшчэ ніводнага рагатага жаўрука. Таму і вырашылі  выязжаць у суботу, пакуль снег яшчэ ляжыць.

За горадам снега аказалася не так многа для "ідэальных" назіранняў, але надзеі мы не трацілі і вось Юра ўскрыкнуў: "Нейкія дробныя птушачкі на поле!" Мы  прыпыніліся і я стаў выглядваць - дзе ж яны і хто ж яны?

Узаранае поле выглядала вось так і без дакладнай арыентрыоўкі мне было  вельмі складана выглядзець птушачак у трубу:

поле

Але тут нам яшчэ раз пашанцавала: яны сталі нізенька пералятаць на іншае месца і тут я ўжо разгледзеў і налічыў 6 рагатых жаўрукоў, якія то з'яўляліся на выступаючых скібах зямлі, то хаваліся за імі. І сняжуркі (Plectrophenax nivalis): адна, дзве, тры, пяць, 17...  больша 40! яны таксама перабаягалі  і часам  "дзюбалі" неякае невысокае пустазелле  правее жаўрукоў.

Да птушак было далекавата, але мы спадзяваліся, што яны будуць пералятаць. Так і атрымалася. Але сняжуркі - ці зімовыя анёлкі як я іх заўсёды называю за ярка-белыя крыльцы ў палёце - не падпускалі нас  блізка і хаця час  ад часу і сядалі на дарогу каб назбіраць там гастралітаў, трымалі дыстанцыю і нічога з  добрых фотак так і не выйшла.

птушкі

Але сустрэча адбылася і гэта радавала найбольш!

Тым больш пасля абеду увесь снег навокал растаяў і шанцы на яшчэ адну сустрэчу зніклі разам з ім.

03-02-2018, Гарадзеншчына. Падрабязней ТУТ

Аўтар- Дзьмітры Вінчэўск