Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Такія розныя туркаўкі: кольчатая

Кольчатая туркаўка (Streptopelia decaocto) - яшчэ адзін від туркавак, нашмат больш звычайны і нават дзе-нідзе амаль шматлікі на зімоўцы. Пра яе больш рэдкую крэўную, звычайную туркаўку, больш ТУТ.

Цікава, што першыя кольчатыя туркаўкі ў нашай краіне былі адзначаныя толькі ў 1960м годзе, а праз некалькі гадоў сутракаліся ўжо па ўсёй Беларусі. Гэтая каланізацыя новых для віду тэрыторый не была нечым унікальным менавіта для нашай краіны, бо падобным чынам гэты голуб каланізаваў і суседнія краіны і рэгіёны Усходняй Еўропы, дзе застаўся гнездаваць у паселішчах чалавека.

Прыкладна з пачатку нашага стагоддзя падавалася, што кольчатых туркавак у нашых паселішчах (прынамсі на захадзе краіны) стала заўважна менш, але як мін два апошнія гады яны тут ізноў часта тарпляюцца на вочы, асабліва ў вёсках большага памеру,якія раней называлі мястэчкамі, а цяпер - аграгарадкамі.

У адрозненне ад звычайных туркавак, якія жывуць у лясах, харчуюцца на палетках ці побач з імі і адлятаюць ад нас на зіму, кольчатыя туркаўкі зімуюць,збіраючыся ў групы нават па 4-5 дзесяткаў птушак у тых жа паселішчах, што і гняздуюць. Магчыма, што цёплыя і параўнальна непрацяглыя апошнія зімы і сталі адной з асноўных прычын павелічэння іх колькасці.

Гэтую туркаўку мы ўбачылі ў м.Канюхі на Бераставіччыне. Птушка зусім нас не баялася і дазволіла зрабіць партрэты з адлегласці метраў у 10. Пэўна гэта быў самец, які амаль увесь час чысціўся, але раптоўна успамінаў пра патэнцыйную магчымасць яшчэ аднаго гнездавання і тады на некалькі секунд ён пачынаў "туркаваць", апускаў пер'е і трошкі надзьмуваўся - рабіўся гладкі і дагледжаны - гл. апошні здымак. Пэўна, такім ён павінен быў больш спадабацца самцы) Ну і пер'е ж чысціў не проста так )))

17-06-2019, аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

https://youtu.be/HT3gWD323b4