Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

З'езд АПБ-2018 у асобах

У суботу, 27-01-2018, у Мінску прайшоў ХХІ з'езд грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Хаця на яго сабралася параўнальна шмат сябраў арганізацыі з Мінску і  рэгіёнаў, нават увечары ў акатвай залі, дзе ён праходзіў, тэмпература паветра была яшчэ далёка ад камфортнай.

Але гэта не перашкодзіла не толькі правесці фармальныя і абавязковыя мерапрыемствы- справаздачы, узнагароджанні і выбары, але і дзякуючы цікавым прэзентацыям часам можна было забыць пра  зімовую тэмпературу паветра навокал- сагравала цікаўнасць.

Таму дзякуем усім арганізатарам і выступоўцам і запрашаем на нашу  рэгіянальную канферэнцыю ў Гродна, якая адбудзецца 3-4 сакавіка.

На верхнім здымку- ўзгнагароджаныя фота-бёрдэры.

праф. Васіль Грычык, Старшыня АПБ, пераабраны на новы трохгадовы тэрмін:

чалавек

Фрэдэрык Гушча, ганаровы сябра АПБ са Скідаля на Гарадзеншчыне выступае з прывітальным словам:

чалавек

Ірына Самусенка, пераабраная ў Цэнтральны Савет АПБ:

чалавек

Таццяна Кузьменка з Кіева распавядае пра посьпехі іпраблемы нашых калег з Украінскага таварыства аховы птушак:

чалавек

прэзентацыя

чалавек

прэзентацыя

Прадстаўленне BirdLife Nature`s Heroes ад Беларусі:

прэзентацыя

прэзентацыя

прэзентацыя

Мікалай Верабей, адзін з найлепшых фота-анімалістаў Беларусі, цяжка паранены браканьерам ў заказніку Выганашчанскі, працягвае рабіць шыкоўныя здымкі нашай прыроды, шмат з якіх можна падзіўляць у  Галерэе нашага сайта, атрымлівае сертыфікат ад Васілія Грычыка, свайго навуковага кіраўніка ва ўніверсітэце і Старшыні АПБ:

людзі

Чэмпіёны Гонак за птушкамі-2017 з каманды Twix  чакаюць на медалі:

людзі

Анастасія Кузьмянкова распавяла пра ўдзел нашай краіны ў Еўрапейскім Атласе гняздуючых птушак:

чалавек

Андрэй Абрамчук распавёў пра свае прыгоды з Дзянісам Кіцелем пад часпошукаў і сенсацыйнай знаходкі вавёркі-палятухі  ў мінулым годзе ў Віцебскай вобласці :

чалавек

чалавек

Дзьмітры Вінчэўскі прадставіў некаторую статыстыку Клуба200, самыя цікавыя назіранні птушак за 2017 і свае спекуляцыі-высновы для некаторых відаў па перспектывах іх магчымага гнездавання і распаўсюджання:

чалавек

чалавек

Здымкі Дзьмітрыя Вінчэўскага і Юрыя Квача.