Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Жаўрукі-смецюхі на зімоўцы

жаўрук-смяцюх

Ёсць птушкі смелыя, а ёсць - бясстрашныя. Яны не баяцца нават фуру, якая праязжае побач - калі заблізка, то трошкі адбягуць і вяртаюцца на сваё месца пры заснежаных дарогах. Гэта - жаўрукі-смецюхі (Galerida cristata).

Штозіму чакаю, пакуль снег накрые палеткі - тады жаўрукі з іх перабіраюцца на нашы дарогі, дзе знаходзяць пустазелле і гастраліты, каб яго пераціраць.

Гэтага жаўрука мы раней не сустракалі ў в.Пракопавічы і з задавальненнем прыпыніліся каб яго паздымаць. А калі вярталіся, птушак ужо было там дзве!

23-12-2018, Гарадзеншчына.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

https://youtu.be/OTi7-rUl--U