Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вяртлявая чаротаўка

Некалькі здымкаў з архіваў экспедыцыі 2006 года на балота Спораўскае

Каментары

В чем же специфика питания вертлявой камышёвки? Ведь обитает она только на осоковых болотах. А здесь для своих птенцов приготовлен обед из широко встречающихся насекомых - кузнечика и слепня. Хорошая серия фотоснимков этого редкого вида!

Спецыфіка ў тым, што самка сама, без дапамогі самца павінна забяспечыць сябе і птушанят дастаковай колькасцю ежы. Значыць, ежы павінна быць шмат і яна павінна быць даступнай параўнальна недалёка ад гнязда, бо толькі самка патэнцыйна можа абараніць ці папярэдзіць птушанят аб небяспецы. Таму гэта толькі некаторыя тыпы нізінных балот.

Аднак з-за таго, што ўзровень вады ў пачатку гнездавога сезону і нават пазней цяжка прадказаць, самцы не бачаць сэнсу ў манагамных саюзах і нават у тэрытарыяльных паводзінах і адбор падтрымаў у гэтага віду проміскуітэт з вельмі доўгімі капуляцыямі (каб забяспечыць выключнасць бацькоўства) пры беспарадкавым спрарванні.

Неаднаразова назіраў за самкамі вяртлявай чаротаўкі, якія кармілі птушанят, і ніколі не бачыў у ліку здабычы конікаў. У большасці выпадкаў яны прыносілі да гнязда слепняў (больш за 80%), часам камароў-даўганожак (Tipulidae) і зялёных вусеняў. Магчыма, пры іншым узроўні вады, альбо ў другі сезон будуць трапляцца і конікі, гэта вельмі проста высветліць у навукоўцаў, якія вывучалі харчаванне.