Белашчокая казарка (Branta leucopsis)

Аўтары Назірання

Сяргей Саковіч, Мікалай Гулінскі

Дата назірання
Месца Назірання

р.Свіслач ля в. Карозічы, Гродзенскі раён і вобласць.

 Адзначаны 2 птушкі ў палёце. Першапачаткова мы іх прынялі за гусей, бо яны таксама ў гэты час былі адзначаны на вадасховішчы бліз в. Карозічы. Але, калі птушкі наблізіліся, стала выдатна бачна белая галава, белы ніз і цёмны верх цела, што адпавядала белашчокай казарцы. Іх удалося добра разгледзець у трубу, але нажаль зрабіць здымкі не паспелі. Птушкі хутка праляцелі, зрабілі вялікі круг над самой в. Карозічы і зніклі за пагоркам у бок вадасховішча. Нажаль паўторныя пошукі вынікаў не далі.