Трэмля верасня 2014

 Пасля сённяшняй паездкі на рыбгас "Трэмля" з'явілася шмат інфармацыі і пытанняў, таму вырашыў дадаць матэрыял адразу ў назіранні.
Раніцу пачаў з 40 кіламетровай паездкі "не ў той бок". Справа ў тым, што раней збіраўся ехаць адразу на "Трэмлю",
але Harrier перайначыў мяне і я зноў паехаў на Шулёнкаў)).
Шуленак застаўся там толькі адзін

Далей на трэмлю...
Па дарозе сустрэў пару крумкачоў, якія даволі смела ганялі Арляца (мабыць малога)

"Трэмля" сустрэла мяне дзясяткамі шэрых і вялікіх белых цапель,чорным каршуном, балотным лунём і многімі іншымі птушкамі.
Заўважыў пару Клікуноў з адным маладым. Пытанне: ці пачалася ўжо ў іх міграцыя?
На спушчанай сажалцы адпачывалі сотні розных чаек, с дзясятак белахвостых арланаў, вялікія бакланы.

Нажаль, ня ўсе бакланы паляць на юг...

Кулічкоў на рыбгасе даволі шмат, але як самая цяжкавызначаемая для мяне група нашых птушак, яны вырашылі трымацца на самых далёкіх астраўках)))

Вось гэтыя мецеоры лётаюць не з флейтавымі посвістамі, а з хрыплаватым патрэсківаннем)) Буду ўдзячны за дапамогу ў вызначэнні.
Далей я сустрэўся з адным з супрацоўнікаў рыбгасу. І ен запытаў мяне: " што гэта за цікавая чапля жыве ў нас ўсё лета... ну такая.... з іржавай шыяй?"
Аказваецца ўсе лета яны назіраюць загэтай птушкай - чырвонай чапляй.
Для праверкі інфармацыі я пераехаў на іншыя сажалкі, дзе сустрэўся з другім вартаўніком і сам запытаў у яго пра незвычайную чаплю. "Так!" - адказаў ён мне і распавёў пра тое, што адна птушка (мабыць мутацыя шэрай) назіраецца ўсё лета на розных азерах. Нават аднойчы яна сядзела на дарозе і малады супрацоўнік хацеў задавіць яе машынай.....
Але ж дзякуй Богу старэйшы паспеў яму забараніць зрабіць гэта.

Далей на восьмай сажалцы пасвіліся тры чорныя буслы, а на семай....
Маё апошняе пытанне ў сённяшнім назіранні.

На гэтым здымку пара дарослых Клікуноў і 9(!!!) маладых птушак.
Бачна кепска, але ж у трубу я іх добра разгледзеў.
Патлумачце калі-ласка ці можа гэта быць адзін вывадак, ці што-небудзь іншае...
Дзякуй за ўвагу!
 
 

Каментары

Цікавае назіранне. Арлец на фота малы. На трэцім фота малады арлан-белахвост. На чацвёртым - бакас. Голас таксама за бакаса. У клікуноў можа быць вывадак і з 10 птушанят. Вось спасылачка цікавая: http://rus.tvnet.lv/novosti/obschjestvo/266587-obnaruzhjen_krupnjeyshiy_v_latvii_vivodok_ljebjedjeyklikunov

І па вопыту назірання за рыбхозам непедалёк магу сказаць, што, паколькі ў ліпені клікуноў на рыбхозе не было, а цяпер з'явіліся, то міграцыя ўжо ідзе (хоць, можа, на невялікія пакуль адлегласці).

 Дзякуй за падрабязнае назіранне з цікавага месца.

Фалькон адказаў на ўсе пытанні. Сапраўды, бакас з белым жыватом пры ўзлёце падае хрыплаваты голас, які палякі перадаюць як Кшык - так па-польску і называецца гэтая птушка.

Наконт міграцыі клікуноў: сапраўды, і мы сёння ўпершыню ўбачылі, як птушаняты, якія вылупіліся на вядомых нам гнёздах у пачатку мая, вельмі добра лятаюць. Калі не памыляюся, у лебедзяў яны могуць лятаць праз 4 месяцы пасля вылуплення. Да таго ж сёння на рыбгасе, дзе з лета былі адны шыпуны (негняздуючыя птушкі), плавалі некалькі клікуноў, прычым 2 групы з маладымі.

Наконт чырвонай чаплі вельмі цікава. Але які-небудзь доказ было б варта атрымаць (фота ці відэа). Бо рыбаводы і ахова людзі мясцовыя і дасведчаныя. Але давяраць ва ўсім ім, канешне, нельга.

 PS Вучыцеся здымаць праз трубу - на вялікай адлегласці гэта (амаль) адзіная магчымасць зрабіць дакументацыйныя здымкі і відэа цікавых сустрэч. Калі патрэбныя канкрэтныя парады - пішыце, дапамагу.