Спадарожнікавыя перадатчыкі аслабляюць качак-шылахвостак?

 

У Беларусі дагэтуль толькі два віды – поплаўны лунь (Circus pygargus) і звычайная зязюля (Cuculus canorus) - атрымалі спадарожнікавыя перадатчыкі, якія дазваляюць сачыць за перамяшчэннямі пазначаных птушак з дапамогай спадарожнікаў і рэгулярна атрымліваць вельмі дакладную інфармацыю пра іх месцазнаходжанне. У іншых краінах колькасць як відаў, так і асобін птушак негледзячы на параўнальна вялікія кошты гэтага метаду вывучэння міграцый з часам у сувязі з пастаянным змяншэннем вагі спадарожнікавых перадатчыкаў і вялікім навуковым значэннем атрыманых такім чынам дадзеных пастаянна павялічваецца. 

Аднак наколькі бяспечнымі для аб’ектаў вывучэння – птушак – з’яўляюцца падобныя метады? Наколькі атрыманыя такім чынам дадзеныя адлюстроўваюць сапраўдны характар міграцыі і месцы зімоўкі?

Міжнародная каманда даследчыкаў з ЗША, Расіі і Японіі параўнала феналогію і трасы міграцыі качак-шылахвостак (Anas acuta), якія мелі замацаваныя на спіне спадарожнікавыя перадатчыкі і тых асобін, якія мелі толькі стандартныя металічныя кольцы.

Паводле штотыднёвых дадзеных, атрыманых пад час вясновай і восеньскай міграцыяй паміж месцамі гнездавання ў Расіі і месцамі зімоўкі ў Японіі, атрымалася, што сярэдняя адлегласць пералётаў толькі акальцаваных птушак была большай да 1000 км, чым у качак са спадарожнікавымі перадатчыкамі.

Таксама былі знойдзены адрозненні і для тэрмінаў міграцыі: шылахвосткі з перадатчыкамі вясной прыляталі на месцы гнездавання пазней у сярэднім на 9,9 дня на тэрыторыю адлеглую да 50 км у параўнанні з птушкамі, якія былі толькі закальцаваныя. Хаця птушкі з абодвух груп выляталі з месцаў зімоўкі ў Японіі ў падобныя даты, з розніцай у адлегласці месцаў гнездавання з кожнай тысячай кіламетраў розніца ў тэрмінах прылёту павялічвалася ў сярэднім на 7,7 дня.

Такім чынам, качкі з перадатчыкамі пераадольвалі 2500 км з Японіі ў сярэднім на 19 дзён пазней, чым проста закальцаваныя.

Падобныя вынікі атрыманы і для восеньскай міграцыі: качкі з перадатчыкамі былі на месцах адпачынку ў сярэднім на 13,1 дзён на адлегласцях у межах 50 км у параўнанні з толькі закальцаванымі птушкамі.

Даследчыкі лічаць, што спадарожнікавыя перадатчыкі масай 12-20 г павялічваюць энергетычныя кошты палёту і гэта прымушае качак часцей прыпыняцца, каб узнавіць энергетычныя запасы для наступных пералётаў і памяншае адлегласць, якую яны здольныя пераляцець без адпачынку. Таму такія качкі робяць часцей прыпынкі або праводзяць на іх больш часу. Усё гэта адмоўна адлюстроўваецца на феналогіі пералётаў і адлегласці, якую качкі пераадольваюць.

Аднак для больш агульных высноваў наконт уздзеяння перадатчыкаў на міграцыі пазначаных імі птушак патрэбна больш дадзеных, атрыманых і для іншых відаў.

Крыніца:

Hupp, J.W., Kharitonov, S., Yamaguchi, N.M., Ozaki, K., Flint, P.L., Pearce, J.M., Tokita, K., Shimada, T. & Higuchi, H. (2015) Evidence that dorsally mounted satellite transmitters affect migration chronology of Northern Pintails. Journal of Ornithology,156(4): 977–989. DOI 10.1007/s10336-015-1218-1

Паводле www.link.springer.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак самца качкі-шылахвосткі  - Andrzej Smolinski

 

На гэтую тэму:

На зімоўку вярнуліся 2 качкі з 23

НОВЫЯ ТЭХНАЛОГІІ ДАПАМАГАЮЦЬ АТРЫМАЦЬ ВАЖНЫЯ ДАДЗЕНЫЯ ДЛЯ АХОВЫ ПТУШАК

Эпічныя міграцыі палярных крычак пацверджаны сучаснымі тэхналогіямі

АДКРЫТА САМАЯ ПРАЦЯГЛАЯ МІГРАЦЫЯ СЯРОД ВЕРАБ’ІНЫХ ПТУШАК

АРНІТОЛАГ АТРЫМАЎ 2,5 МІЛЬЁНЫ ЭЎРА ПРЭМІІ ДЛЯ ПРАЦЯГУ ВЫВУЧЭННЯ МІГРАЦЫЙ 

Вялікі арлец дасылае з падарожжа... СМС-кі!

Высокія тэхналогіі дапамогуць захаваць птушак

 

 

Comments

Не веру, што перадатчык вагой у 1,5- 2,5% ад вагі птушкі можа казваць такі негатыўны ўплыў на яе пералёты. Тым больш што бяспечнай граніцай вагі перадатчыка лічыцца 5% ад вагі цела птушкі, на якую яго "апранаюць".

за два с небольшим года почти все наши кукушки с передатчиками сошли с дистанции. интересно, такая высокая смертность - это нормально, даже если учесть, что в некоторых случаях просто подвела техника?

Насамрэч цяжка сказаць бо няма з чым параўноўваць - іншых падобных дадзеных проста няма. Да таго ж проста невядома дакладна якія з іх загінулі і таму не дасылаюць сігналы, а якія не дасылаюць з-за паломкі перадатчыка ці іншых тэхнічных прычынах.

На мой взгляд 2% это немало при полёте, а кроме того уменьшает шансы против хищников.

Если бы лишние 2% разместились оптимально для птицы(как жир или как пища) это одно, а такая нелепая неудобная подгрузка—я всегда был уверен, что передатчики мучают птицу.

Например, лишние 2-3кг человек одевает вместе с одеждой и терпимо переносит. Если повесить вместо одежды гирьку на пояс или на шею—ну вы поняли:(

Можа з качкамі і так. Але драпежнікі пастаянна пераносяць здабычу ў лапах, і яна часам значна большая, чым нават 5%, хаця аптымальная блізкая да гэтых лічбаў. Для луней гэта могуць быць нават некалькі (больш 10) кіламетраў. Таму можа для драпежнікаў перадатчыкі значна менш адчувальныя.

Ключевое понятие в данном случае это удобство. Камешек в желудке голубь не замечает, но камешек в сапоге замучает и остановит человека. Посторонний предмет на теле птицы при полёте её элементарно МУЧАЕТ.

Даследчыкі робяць усё, каб зменшыць нязручнасці пераноскі перадатчыкаў. Яны змяшчаюцца на спіне такім чынам, каб паводзіць сябе як мініатурны заплечнік на тэфлонавых лямках. Гэта, канешне, не каменчык у страўніку, але і не каменчык у боце.

Есть ещё один фактор. Если стайная птица с передатчиком на теле, то она в проигрыше по сравнению с сородичами, однако вынуждена придерживаться их темпа и неизбежно вымотается при дальнем перелёте.  Дальше рискует остаться в одиночестве со всеми вытекающими.

Дзякуй, згодны - гэта праўда!

Чорны гумар: Выйсце толькі адно -вешаць перадатчыкі на як мага большую колькасць птушак, каб тэмп задавалі яны, а не безперадатчыкавыя.