Малады вялікі савук: "Хто сказаў, што не праглыну?" - VIDEO

Чарговы вывадак вялікага савука на Нёмане ў межах Гродна дазволіў сёлета зрабіць некалькі ўнікальных асабіста для мяне назіранняў.

Пра іншыя расповед будзе пазьней, а цяпер як адзін з падрослых птушанят злапаў у вусця Ласасянкі рыбу, якую не толькі не аддаў сваім шматлікім сіблінгам пасля пераследавання, але і ў рэшце-рэшт (прыкладна праз 5 хвілін пасля ўдалай рыбалкі) змог праглынуць.

Як гэта было, глядзіце відэа:

https://youtu.be/g1lt5KAIR94

 

Кропка назірання

Малады вялікі савук: "Хто сказаў, што не праглыну?" - VIDEO

Каментары

Напэўна рыбы у вадаёмах паболела, раз савукі больш актыўна пладзіцца сталі. У мяне вылупілася дзевяць качанят вялікага савука. Але самка звяла малых на больш вялікі вадаём дзе больш рыбы.