Як з-за людзкой дабрыні прыйшлося ратаваць лебедзяў

У самым пачатку жніўня мне патэлефанавалі і папрасілі выратаваць птушанят лебедзя-шыпуна ў Новай Гожы.

Звычайна перш чым вырушыць на дапамогу ці адмовіць, я спрабую разабрацца - ці яна сапраўды патрэбная?

Паводле пачутага, тры птушкі вадой былі змытыя з вадачховішча ў месца сбросу вады і самі назад вярнуцца наўрацці маглі.

Але ў тэлефанаваўшай была яшчэ надзея на выкліканы МЧС. Праз хвілін 15 аказалася, што прадстаўнікі МЧС ехаць адмовіліся ("лебеді выберутся самі") і тады паехалі мы.

У мяне з зімовага кальцавання як раз засталіся 3 кальцы, якія можна было выкарыстаць у гэтым выпадку.

На месцы, якое нам ласкава паказалі мясцовыя жыхары,  ўсё аказалася паводле апісання атрыманаг мной па тэлефоне. З тым удакладненнем, што сям'я шыпуноў цалкам складалася з 7 птушанят, трое з якіх 3 былі змытыя ўніз. Рэчка з вадасховішча выцякала спачатку на бетонны парог, а потым на яшчэ адзін, са значна меншым перападам узроўню вады. Але менавата там і была абгарожана бетоннымі сценкамі.

лебедзі-шыпуны ў бядзе

Уся тройка безупынна і безпаспяхова плавала каля другоганевысокага парогу, але выпрыгнуць на яго не магла.

У вадзе з сачком для загону птушак у патрэбнае для адлову месца ўжо быў мясцовы жыхар, да якога спачатку далучыўся Юра, а потым і я.

лебедзі-шыпуны ў бядзе

Адлоў, кальцаванне і выпуск на вадасховішча адбываліся паспяхова.

кальцаванне шыпуна

Аднак калі апошняе птушанё засталося адно, яно перастала рвацца на верх у парога, а адплыло ў дальні кут затокі.

лебедзі-шыпуны ў бядзе

лебедзі-шыпуны ў бядзе

Юры прыйшлося плыць да яго:

лкбкдзі-шыпуны ў бядзе

Каля парогу злапаць лебедзя было ўжо няцяжка- ўсе водступы былі перакрыты:

лебедзі-шыпуны ў бядзе

Калі апошні з малых шыпуноў далучыўся да сваёй сям'і, ўсе былі вельмі радыя - і людзі, напэўна, не менш, чым птушкі:

жыхары Новай Гожы ў вадасховішча

сям'я лебедзяў разам

І тут вельмі хутка мы зразумелі ЯК малыя лебедзі змаглі падплыць небяспечна блізка да краю вадасховішча так, што іх разам з падаючай уніз вадой змыла за парогі: на мосцік падыходзіў мясцовы жыхар, трымаючы ў руках паўпакета нарэзанага хлеба!

Пасля маёй заўвагі пра тое, што гэта ДЗІКІЯ птушкі і ежа ад людзей ім зусім непатрэбная для жыцця, ён стушаваўся і не стаў карміць птушак, якія ізноў, ўсёй эскадрай, падплывалі на небяспечнае месца.

Але што там было далей - невядома. Бо як нам сказалі добрыя мясцовыя людзі: "Тут уся Новая Гожа купаецца і іх корміць" ...

Цяпер, прынамсі, можна будзе даведацца ці тыя самыя (ўжо акальцаваныя намі) птушаняты трапяць у бяду з бяздумнай дабрыні людзей, ці то новыя...

сям'я лебедзяў разам

 

Кропка назірання